Стучок (Lymnocryptes minimus)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі

Дата назірання
Месца Назірання

ручаіна ў в.Дарошавічы, Гродзенскі раён і вобласць

Сёння яшчэ раз прайшоў уверх па плыні адкрытую частку ручаіны, якая ўпадае ў Нёман.

Ужо ведаў збольшага як шукаць і дзе сляды кулікоў, ізноў знайшоў свежыя ад двух відаў. Першыя - ад слонкі, другія- ад стучка.

Калі прыпыніўся і прыглядаўся як бы іх сфатаграаваць, у 1 м ад мяне ўзляцеў стучок, якога я зусім не бачыў))) 

Выразна разгледзеў светла-жоўтыя палосы на спіне і галаве.і нават наўздагон птушцы пстрыкнуў 2 разы - што атрымалася, відаць вышэй.

Птушка пераляцела вышэй і села  недзе на бераг ручаіны м у 30 ад мяне.

Хутчэй за ўсё тая ж птушка, сляды якой я першы раз знайшоў на гэтай ручаіне 11.02.2018.

 

Кропка назірання

53.538391031316 24.028829204852

Каментары