Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

"Гарадзенскія United": наш Birdrace-2019

Я, напэўна, адзіны чалавек, які ўдзельнічаў ва ўсіх 16-ці Гонках за птушкамі (Birdrace) у нашай краіне - так нефармальна называем Адкрытыя чэмпіянаты Беларусі па спартыўнай арніталогіі.

Заўсёды гэта не толькі цікавыя сустрэчы з рознымі відамі птушак у загадзя "знойдзеных" напярэдадні ці вядомых з папярэдніх паездак месцах, але і прыемныя нечаканасці, і камандная праца ўсе 12 гадзін.

Таму ніжэй на здымках будуць не толькі некаторыя з тых 90 відаў, якія мы змаглі адзначыць 07.09.2019 у Гродзенскім і Бераставіцкім раёнах дзе "ганяліся за птушкамі", але і мае сябры і партнёры па камандзе - Таццяна Кажан і Андрэй Храмогін (наш капітан):

птушкі

Бераг Нёмана ў в.Хамікі, дзе мы традыцыйна пачынаем наш Birdrace з вялікімі белымі і шэрымі чаплямі.

птушкі

Аднак пара і ў вёску Шчэрбавічы, на шляху да якой сасновы лес і некалькі старых таполяў з вераб'інымі і дзятламі:

краявід

Патрэскваюць малінаўкі і дразды, пішчаць сініцы і ўжо прачнуліся ластаўкі - напердзе будзе доўгі і насычаны сустрэчамі дзень!

людзі

людзі

Адна з пячуравак, якія не толькі час ад часу спяваюць, але і актыўна шукаюць насякомых:

птушка

Для Спісу патрэбныя і вялікія, і малыя віды, і рэдкія, і самыя звычайныя - нават такія, як гэтыя лебедзі-шыпуны ля рыбгасу "Каенеўцы":

птушкі

Разнастайнасць качак і кулікоў у гэты раз невялікая. Але і тых, што ёсць, трэба выглядваць, бо восеньскае паляванне на першых, на жаль, ніхто не адмяняў:

людзі

Незвычайным быў пачатак нашага сёлетняга Спісу відаў: першымі мы ўбачылі з машыны вялікую зграю кнігавак над Нёманам, але і потым кнігаўкі ляцелі ў рознай колькасці ўвесь дзень:

птушкі

Каб лепш разгледзець драпежнікаў, таксама часам не абыйсціся без трубы:

людзі

Тым больш, калі гэта самка і маладыя сокала-шулёнка:

птушкі

І толькі самец сокала-пустальгі сеў побач так, што выдатна быў бачны нават без бінокля:

птушка

А вось нарэшце "выглядзелі" і пад 80 шэрых жураўлёў, на якіх тут, у пойме Лазоўкі, і спадзяваліся:

людзі

У добрага бёрдэра оптыка заўсёды "на гатове":

людзі

Самка палявога луня, прыгожа падсветленая сядаючым сонцам у пойме Стрыеўкі не была нашым апошнім, 90-м відам - ім стаў малы арлец. Але і пасля заначэння чэмпіянату адбываліся прыемныя сустрэчы- непасрэдна на нас выляцеў сокал-кабец! Але сёлета наша гонка за птушкамі ўжо скончаная - да наступных сустрэч!

птушка