Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія галубы зблізку. Частка 1

Пачатак. Працяг ТУТ  і ТУТ.

Ужо некалькі гадоў убачыць вялікіх галубоў (Columba palumbus) у нашых гарадах і некаторых вёсках зусім не праблема.

https://youtu.be/4C2ld8g5mtc

 

Але так было незаўсёды. Таму здымаць гэтых вялікіх і прыгожых птушак усё роўна прыемна. Тым больш, калі яны давяраюць і падпускаюць параўнальна на невялікую адлегласць. З якой толькі і можна ўбачыць, што дакладна яны ядуць. А выбіраюць яны невялікія лісцікі некаторых раслін - напэўна, яўна не ўсе яны смачныя)

Цікава, што птушкі з гэтай пары вялі сябе па-рознаму: адна час ад часу застывала як у трансе, сядзела на газоне і нават заплюшчвала вочы. Другая ж пастаянна выбірала смачныя лісцікі. Потым другая далучалася да яе.

28-03-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі