Мінулай восенню і зімой я стаў падазраваць існаванне 'зімовых тэрыторый' у крапіўнікаў (T. troglodytes), якія яны бароняць ад іншых прадстаўнікоў свайго віду.
І вось на прыканцы кастрычніка па берагах Нёмана,там, дзе у межах гораду засталася высокая расліннасць - або хмызнякі, або трыснёг, крапіўнікі сталі яўна больш заўважныя. То тут, то там раздаецца іх патрэскванне і прыкладныя тэрыторыі, якія птушкі займалі каля вады мінулай зімой, паступова займаюцца.
Сёння атрымалася паздымаць і паназіраць як гэта можа адбывацца: крапіўнік пералятаў на невялікія адлегласці, у асноўным, па вяршалінах трыснягу і часад часу патрэскваў. Выглядала гэта як выклік для патэнцыйных супернікаў. Але іх не знайшлося. Таму птушка спускалася і да зямлі, - можа нешта хутка пад'есці, але ненадоўга.
Цікава будзе прасачыць, ці захаваюцца гэтыя тэрыторыі на працягу зімы. Бо для такіх невялікіх птушак, якім неабходна і расліннасць, і адкрытая вада каля яе каб хапіла дробных насякомых і іх лічынак пад час марозаў, важна трымаць нейкую невялікую тэрыторыю выключна для сябе.
04-11-2020, Нёман у Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ