Увесь "усыпаны" насеннем невысокі пенсільванскі ясень на набярэжнай Нёмана гілі (Pyrrhula pyrrhula) 'адкрылі' даволі позна, бо толькі ў першых днях лютага.
Зразумела, што чарга яго прыйшла толькі тады, калі больш смачнае для іх (?) і больш даступнае насенне на клёнах у горадзе скончылася.
Здавалася б, для спецыяліста з такой дзюбай і языком дастаць і разжаваць насенне з плодзіка будзе нецяжка і хутка, але вось як насамрэч:
Паступова да першых гілёў далучаліся новыя птушкі і амаль увесь светавы дзень яны дзень за днём харчаваліся на гэтым дрэве. Працяг гісторыі ТУТ.
Пачатак лютага 2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэатут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ