Гэта чацьвёртае гняздо з яйкам зязюлі (Cuculus canorus), якое мне пашчасціла знайсці. І ва ўсіх выпадках прыёмнымі бацькамі 'пашцасціла' стаць балотным чаротаўкам (Acrocephalus palustris).
Пасля знаходкі ўсё адбываецца амаль падобна, толькі мала хто бачыў як. Калі прыёмныя бацькі не распазналі падмены, зязюльчынё вылупляецца першым і паступова, калі на гняздзе няма 'бацькоў', выкідае з роднага гнязда яйкі і тых птушанят-канкурэнтаў, якія паспелі вылупіцца. Бо выкарміць такое дзіця дробнымі насякомымі і павукамі, якія прыносяць балотныя чаротаўкі на гняздо і так цяжка, а са сваімі птушанятамі ўвогуле было б немагчыма.
Працяг ТУТ.
Ускраек Гродна, 02.06, 13.06, 19.06 і 27.06.2021
Аўтар - Сяргей Чарапіца
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 05.08.2021 - 09:01
Вось як прырода…
Вось як прырода прадугледзела для зязюлі - эмбрыянальнае развіццё іх птушанят кароткае - усяго каля 12 дзён! У сямействе кукушковых 140 відаў, і толькі 50 з іх падкідваюць яйкі... Цікавая і ўдалая серыя.