Дакументацыйныя здымкі
Не так даўно падобную сустрэчу вусеня паўлінавага вока, але з маладой палявой падкаменкай, я здымаў зусім недалёка на гэтай жа набярэжнай.
І вось іншы драпежнік - на вусеня напаў самец рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros). Некалькі выпадаў, размахванне здабычай, якую птушка трымала дзюбай за галаву, параўнальна хутка дазволілі забіць вусеня. Але калі я ўжо падрыхтаваўся здымаць працэс праглынання, яго не адбылося!
Мёртвы вусень застаўся ляжаць на плітцы, а самец пераляцеў некалькі метраў на куст чорнай бузіны, дзе і з'еў 2 ягады.
Для чаго ён нападаў і забіваў вусеня, калі не збіраўся яго есці, засталося незразумелым.
Гродна, 05-09-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 09.09.2021 - 08:57
Расхотелось. Инстинкт…
Расхотелось. Инстинкт охотника. Люди (охотники) сейчас тоже не всегда убивают ради еды. Гусеницы весь теплый сезон, а ягоды короткое время.
Harrier - 09.09.2021 - 10:53
In reply to Расхотелось. Инстинкт… by arktous
Да, нешта пайшло не так,…
Да, нешта пайшло не так, але спачатку ўсё выглядала 'як трэба'.
pva - 10.09.2021 - 14:02
Напэўна гэтая вусеніца не…
Напэўна гэтая вусеніца не зусім смачная, калючая і часткова атрутная. Забіла - гэта спрацаваў інстынкт. Серыя нападу на гусеніцу цікавая.