Увечары, калі я падымаўся праз глыбокі яр ў краму і пачуў 'пустальжыны' крык першай сёлетняй круцігалоўкі (Jynx torquilla), то ўжо быў падрыхтаваны да сустрэчы з птушкай там, дзе апошнія гады гняздуюць дзве пары.
Але ўсё роўна сустрэча аказалася нечаканай. Я здымаў падкаменак, калі нешта большае за іх і светлае спераду скокнула з ясенелістнага клёна ў невысокую траву ў некалькіх метрах ад мяне. Круцігалоўка!
Першы сеанс здымак яе ў траве аказаўся зусім нядоўгім - птушка ізноў схавалася сярод галінак і зусім нятоўстых стволікаў дрэва, прычым калі не рухалася там, злавіць яе ў аб'ектыў было вельмі складана. Але круцігалоўка яўна была галоднай, і другога сеансу чакаць доўга не прыйшлося. Ды і дзень быў першым цёплым пасля прыкладна тыдня пахаладання і дажджоў, так што мурашы сярод невысокай травы яўна прыцягнулі яе ўвагу і прыкладна праз хвіліну птушка перастала хавацца і пачала адкрыта харчавацца імі.
26-04-2022, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі.
Працяг гісторыі ТУТ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 04.05.2022 - 17:38
Добрая яна вам пазіравала, і…
Добрая яна вам пазіравала, і блізка падпусціла. А хавацца яны ўмеюць і нават напалохаць. Маляўнічыя атрымаліся фоткі.