Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Ну вось і Вясна!

шпак

Дакументацыйныя здымкі

З самага  ранку было сонца, нечакана яркае пасля пахмурных і цёмных апошніх тыдняў.  Паўсюль навокал безперапынна спявалі вялікія і сінія сініцы, хаця адчуваўся яўны марозік. І раптам, з самага края скверыка я пачуў такую знаёмую і такую нечаканую песеньку. Не можа быць! Але так і ёсць - гэта спяваў шпак (Sturnus vulgaris)! 

Я падыйшоў бліжэй і здзівіўся яшчэ больш - на невысокай ліпе, паблізу шпакоўні, сядзелі два шпакі - пара! 

Я хутка вярнуўся дахаты за фотаапаратам і ўбачыў больш - самец (хутчэй за ўсё) спяваў, а самка (хутчэй за ўсё)  ужо выглядвала з летка шпакоўні. А некалькі дзён назад я прачытаў цікавы артыкул пра асаблівасці міграцыі шпакоў з нашага рэгіёну Еўропы. З яго я між іншым даведаўся, што негледзячы на тое, што шпакі - бліжнія мігранты і гэтая група птушак  свае міграцыйныя паводзіны змяняе ў залежнасці ад надвор'я, і ў цёплыя зімы яны могуць зусім нікуды не адлятаць, і значыць і прылятаць у больш раннія вёсны нашмат раней, чым у познія, аказалася, што менавіта шпакі рэагуюць інакш - на працягласць светлай часткі сутак і яе змены. Дакладна так, як дальнія мігранты, якія зімуюць не ва ўмераным клімаце, а ў субтропіках, тропіках ці на экватары. Я дакладна ведаю, што  шпакі гэтай зімой нідзе паблізу не зімавалі. І, значыць з іх вяртаннем пачалася сапраўдная Вясна.

Гродна, 12-02-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі