Горная плiска (Motacilla cinerea)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі

Дата назірання
Месца Назірання

Вусце Гараднічанкі, Гродна

1 самец, які збіраў насякомых ля кромкі вады, а потым адляцеў уверх па плыні невялікага прытока Нёмана:

Прыкладна праз паўгадзіны тая ж ці іншая горная пліска ўжо з боку Нёмана даляцела амаль да таго ж месца, дзе я адзначыў самца, але не села, развярнулася  і вярнулася на Нёман, дзе павярнула за вялікую купіну трыснягу.

1-я рэгістрацыя для 2023 году, 2-я для гнездавога перыяду і 8-я для Беларусі.  

Пра першую летнюю рэгістрацыю ТУТ.

----------------------------------------------

UPD У наступныя дні ў тым самым месцы і трошкі вышэй па плыні рэчкі пліскі не было.

Самыя праўдападобная для мяне версія наступная:

гняздо (калі было, канешне) магло размяшчацца пад мастом праз рэчку, які спачатку зрэзалі, а потым экскаватарам развалілі бетоннае аснаванне  прыкладна два тыдні таму.  Месца назірання самца знаходзіцца у некалькіх метрах ніжэй былога маста.