Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шпакі дапамогуць!

шпак

Дакументацыйныя здымкі

Як аказалася, багаты сёлета ўраджай вішняў прыцягнуў увагу не толькі задаволеных гаспадароў садоў-людзей, але і шпакоў (Sturnus vulgaris).

Калі мы зранку ўехалі ў вёску, перад намі з вішні на вішню ўжо пераляталі групкі шпакоў  ад некалькіх да дзесяткаў птушак. І большасць з іх выбірала або зрывала вішні. І хаця нямногія птушкі праглыналі ягады адразу на дрэве, большасць усё ж старалася зрабіць разнастайныя маніпуляцыі на асфальце ці на зямлі каб не праглынуць костачку, а з'есці толькі сочную мякаць. 

Часам, таксама пад дрэвамі, адбываліся спробы клептапаразітызму - адны шпакі спрабавалі адабраць ужо адарваныя ягады ў іншых. А яшчэ радзей маладыя птушкі яўна з-за сваёй недасведчанасці хапалі чырвоныя ад соку костачкі, але адразу разумелі што гэта не ягады і кідалі іх там, дзе і 'знайшлі'.

Людзей шпакі баяліся і стараліся трымацца на бяспечнай адлегласці, таму часта ім прыходзілася пералятаць з месца на месца. Але вішнёвыя дрэвы, усыпаныя ягадамі, раслі пры дарозе амаль ля кожнай хаты, таму галоднымі птушкі яўна не застануцца. Як і людзі, канешне.

Стрыеўка, Гарадзеншчына, 15-07-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі