Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

У гнязда пячуравак

пячураўка-будаўнічок

Праз параўнальна шырокі ўчастак поймы Гараднічанкі я крочыў праверыць ці расквітнелі ўжо тамтэйшыя архідэі, ці яшчэ не. Вузкая сцежка, па якой там ходзяць людзі можа і не кожны дзень, у некаторых месцах ідзе праз негустыя, сухія, мінулагоднія сцябліны невысокіх баршчэўнікаў ці нечага блізкага да іх. І ў адным такім месцы ля самай сцежкі я заўважыў пячураўку-будаўнічка (Phylloscopus trochilus) з ежай для птушанят у дзюбе. Я прыпыніўся паглядзець у які бок птушка панясе сваю здабычу, бо побач ніякага леса ці парка не было, ды і асобныя старыя дрэвы былі параўнальна далёка. Але пячураўка нікуды не спяшалася, перапрыгвала з адной сухой сцябліны на другую і заставалася практычна на месцы. І хутка я зразумеў, што зусім нечакана для мяне, у адкрытым месцы, недзе зусім побач знаходзіцца гняздо з птушанятамі. 

Каб птушка магла працягваць іх карміць, а я - здымаць, прыйшлося адыйсці на некалькі метраў у бок рэчкі. І ўжо праз некалькі секунд аказалася, што я быў правы - птушачка нырнула з  безхрыбетнымі ў дзюбе некуды ўніз паміж сухімі сцяблінамі і вось ужо пустая пераляцела збіраць новую порцыі ежы на прыбярэжныя вербы, як раз недалёка ад мяне. Прайшло хвіліны дзве, і пячураўка ізноў перапрыгвае ля гнязда, на некалькі секунд прападае і зноў паказваецца на сухіх сцяблінах ужо з пустой дзюбай. 

Чамусці пячураўка аказалася ля гнязда толькі адна. Але насякомыя і павучкі навокал, у радыюсе метраў 15 ад гнязда, збіраліся ёй параўнальна хутка і наўрацці птушанятам пагражала смерць ад голаду. Паназіраўшы некалькі хвілін за адным з клапатлівых бацькоў, я вырашыў працягваць свой шлях да архідэй. Але гэта ўжо іншая гісторыя.

Гродна, 19-05-2023

Аўтар - Дзьмтры Вінчэўскі