Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гілі, снегапад і ...бэз

гіль

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Хаця гілі (Pyrrhula pyrrhula) могуць - і ядуць - вельмі рознае насенне: і рабіны, і каліны, і ажыны, і крылаткі клёнаў-ясеняў ды і вельмі рознага пустазелля, але гэтай зімой я толькі другі раз бачыў, каб яны елі насенне бэзу. (Як ядуць бэзавыя пупышкі, бачыў не раз) 

Быў марозны дзень і валіў густы снег. Калі я праходзіў па амаль вясковай (але насамрэч гарадзкой) вуліцы, то не мог не заўважыць, як дзве самкі гіля выбіраюць насенне з былых суквеццяў куста бэзу адразу за агароджай на вучастку з драўлянай хатай. Мне пашанцавала, што гэта было вельмі блізка ад мяне і мне нават прыйшлося трошкі адыйсці назад каб не палохаць птушак:

Птушкі, у адрозненне ад многіх іншых выпадкаў харчавання гілёў, даволі часта, хаця і неадлёка пераляталі з галінкі на галінку. А праз хвілін 10 і зусім адляцелі.

Вельмі магчыма, што гілі былі вымушаны выбраць не вельмі смачнае (?) для іх насенне бэзу, каб тэрмінова падсілкавацца, бо паблізу ў кепскае надвор'е проста не знайшлі нічога лепшага, а мароз нагадваў пра неабходнасць аднаўлення энергіі.

Гродна, 20-01-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары