Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Такаванне савукоў-луткоў: цуд на Свіслачы

савук-луток

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Калі нейкая твая мара здзяйсняецца, то гэта дзіўнае адчуванне, да якога немагчыма прызвычаіцца. Не толькі таму, што гэта яркія і моцныя ўражанні, якія атрымліваеш пад час здзяйснення, але і пэўна таму, што адбываецца гэта рэдка, часам 1-2 разы ў год. Так атрымалася сёлета і з такаваннем савукоў-луткоў (Mergellus albellus).

Пасля даволі блізкіх і амаль штодзённых сустрэч з гэтымі птушкамі, самцоў якіх бясспрэчна можна лічыць марай для любога дызайнера - настолькі спалучэнне белага, чорнага і шэрага ў іх прадумана, я марыў убачыць як яны такуюць. Але нават калі адзіны самец, якога я бачыў пад час зімоўкі на Нёмане, плаваў побач з 2-3 самкамі, то нічога цікавага паміж імі не адбывалася і здзяйсненне маёй мары адкладвалася ў нейкую будучыню...

І вось мы стаім з калегай на беразе Свіслачы каля месца, дзе яна ўпадае ў Нёман. Свіслач амаль цалкам вызваліся ад ільда, не вельмі шырокая палоска якога застался пад супрацьлеглым берагам. Там і плаваюць 10, а хутчэй 5 пар (бо 5 самцоў і 5 самак) савука-лутка. І не проста плаваюць, а дэманструюць адно аднаму (а заадно і нам!) свае шлюбныя танцы - такуюць! Часам іх такаванне - а менавата частка, якую я называю 'даганялкі', вельмі нагадвае такаванне вялікіх савукоў (Mergus merganser): тыя ж рэзкія і хуткія прабежкі па вадзе как адагнаць ці пераследаваць іншага савука і якія прыпыняюцца таксама нечакана, як і пачынаюцца:

 

Але ўсё іншае ўжо не нагадвала большых памерамі і далёкіх крэўных. Аказалася, што вялікія памерам чубы маюць і выкарыстоўваюць у савукоў-луткоў самцы. Прычым могуць падымаць чуб альбо ўвесь, або толькі яго пярэднюю, над самай дзюбай, частку. І хаця тое ж (падняць пер'е над дзюбай) прабуюць часам зрабіць і самкі, ніякага параўнання з шыкоўнай шэвелюрай самкі вялікага савука гэта не вытрымлівае.

Птушкі шмат перасоўваліся і дзякуючы здымкам у розных ракурсах я заўважыў цікавую дэталь, пра якую раней не здагадваўся:  галава самцоў спераду, дзе чорныя палоскі ідуць вертыкальна праз вочы і ззаду, калі чуб складзены, паўтараюць гэты ж малюнак на патыліцы, выглядаюць вельмі падобна. І можа сэнс гэтага ў тым, каб супернік(і) ззаду і драпежнік думалі, што птушка іх бачыць (і не баіцца?) - тады і нападаць на яе сэнсу мала.

Тым не менш, прыкладна праз 5 хвілін качкі нечага спалохаліся і ўсе раптоўна адляцелі. Але яркія ўражанні ад іх такавання засталіся. Час задумваць наступную мару.

Гродзенскі раён, 13-03-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі