Сокал-падарожнік (Falco peregrinus)

Аўтары Назірання

Яўген Сліж, Дзьмітры Вінчэўскі, Жорж Гулеўскі і Мікалай Гулінскі

Дата назірання
Месца Назірання

Вадасховішча каля в.Карозічы, Гродзенскі раён і вобласць.

 Сёння нам пашчасціла параўнальна доўга і больш аднаго разу назіраць сокала-падарожніка. На жаль, кожны раз гэта было далёка ад нас і зрабіць нават добрыя дакументацыйныя здымкі не атрымалася.

Першы раз яго заўважыў Яўген - сокал падняў у паветра каля 800 кнігавак і каля 150 залацістых севак з астравоў на вадасховішчы. Невысока над вадой адна з севак аддзялілася і яе дагнаў і схапіў сокал. нёс цяжка і таму яго змаглі дагнаць некалькі дзесяткаў чаек - ён бросіў мёртвую сеўку ў ваду і адляцеў.

На працягу наступных 2-3 гадзін мы бачылі яго яшчэ 2 разы - штораз кнігаўкі ўзнімаліся ў паветра і стараліся падняцца хутка і высока. 

Падаецца, што гэта была маладая птушка, бо зверху была карычневая, хаця спераду не надта цёмная.

Каментары

 Ва ўсходняй Польшчы, прыкладна 70 км ад Беластоку на захад у гміне Śniadowo адзначана сава-бярозаўка (Surnia ulula)

http://www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/61112

Сядзела пры адным з уездаў у горад:

http://www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/61107