Прыемныя нечаканасці + VIDEO

           Толькі пад’ехалі  да балота Грайна, як заўважылі, што нізка над вадой вёртка пікіруе сокал-кабец (Falco subbuteo). Адразу новы від для Грайна... Вось з такой нечаканай сустрэчы пачалася наша мінулая нядзельнай экскурсія на птушак (04.05.2014). Ня гледзечы на невясёлы прагноз надвор’я і адчувальную прахлоду было сонечна і ясна. У яркіх прамянях ранішняга сонца балота ажывала і налівалася фарбамі рознага адцення.

Некалькі панарамаў тут:

http://www.dermandar.com/p/ehhoMO/niomanskaja-svislach-balota-hrajna-02

http://www.dermandar.com/p/cjqdif/niomanskaja-svislach-balota-hrajna-03

http://www.dermandar.com/p/bFKJgF/niomanskaja-svislach-balota-hrajna-04

http://www.dermandar.com/p/dzKYVD/niomanskaja-svislach-balota-hrajna-08

Як высветлілася, наш сокал быў не адзін. Хутка ў небе заўважылі яшчэ двух птушак. Потым адзін з кабцоў сеў адпачыць на паўвысахлае дрэва (нажаль з-за адлегласці відэа выйшла не самае ўдалае).

Нездарма гэтыя птушкі зараз трымаюцца на балоце. Ёсць тут дастаткова дрэваў, якія можна выкарыстаць у якасці прысадаў для адпачынку, або спакойнага абеду. А таксама шмат самой патэнцыйнай здабычы – дробных птушак і стракоз…

Хаця хапае тут і іншых членістаногіх…

А між тым балота напоўнілася птушыным спевам. Крычалі і пралятаючыя крычкі і чайкі-рыбачкі (Larus ridibundus), якія занятыя пабудовай гнёздаў. Спявалі звычайныя (Acrocephalus schoenobaenus) і драздовыя чаротаўкі (Acrocephalus arundinaceus)

 А некаторыя птушкі ўжо нават паспелі стаць бацькамі…

А хтосьці проста ціха карміўся, як гэты кулік-цякун (Tringa glareola)…

Прыемна было глядзець на прыгажосць балота, але трэба было рухацца далей. І вырашылі мы заехаць на новае, яшчэ невядомае для нас месца – рыбгас ля в. Каенеўцы...

Як аказалася, тут нас чакаў новы прыемны сюрпрыз. На ўзбярэжжы пясчанай касы разам з іншымі кулікамі кармілася шыладзюбка (Recurvirostra avosetta). Яшчэ адзін новы від… 

 Нам сапраўды шчасціла. Хоць і не верым у містыку, але сокалаў-кабцоў у пачатку паездкі палічылі за добры знак!

Панарама:

http://www.dermandar.com/p/eOgPwK/niomanskaja-svislach-vdsch-02

Пад вялікім уражаннем пакідаем рыбгас і рухаемся на апошняе месца – вадасховішча ля в. Карозічы. Там зноў пабачылі малых крычак (Sterna albifrons), баталёнаў (Philomachus pugnax), такавалі вялікія коўры (Podiceps cristatus)…

 А тым часам неба ўжо паціху зацягвалі хмары, з’явіўся халодны ветрык.

Кідаем апошні позікр на вадасховішча і шчаслівыя вяртаемся ў Гродна…

 

Каментары

Дзень атрымаўся выдатны: па 3 кабцы ў розных месцах поймы Свіслачы, сотні баталёнаў, шчогалі, цякуны, гусі... Больш за 20 клікуноў. Ну і зорка дня, КАНЕШНЕ, ШЫЛАДЗЮБКА.