На двух адмыслова падрыхтаваных сустрэчах студэнты ІІ і ІІІ групы І курсу Інжынерна-тэхналагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэту зрабілі некалькі гнездавых скрыняў для сокалаў-пустэльгаў.
Пад час сустрэч мы не толькі будавалі, але і паглядзелі навукова-папулярны фільм "Сокал над горадам" пра жыццё і праблемы пустальгі ў нашых гарадах каб зразумець навошта дапамагаць сокалам і як гэта лепш рабіць.
Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі сувеніры ад АПБ і нашага сайту. А самай актыўнай можна без сумненняў лічыць Вікторыю Салаўёву, якая не толькі пілавала дошкі, але і злучала іх шурупамі на працягу ўсяго працэсу будаваняя скрыняў.
Сустрэчы былі арганізаваныя Юрыем Лукашэнкам, куратарам груп і старэйшым выкладчыкам кафедры хіміі ГрГАУ, сябрам Савета Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, і Дзьмітрыем Вінчэўскім, выкладчыкам кафедры заалогіі і ФЧЖ ГрГУ імя Янкі Купалы, намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ у рамках міні-пректу, прысвечанага захаванню пустальгі ў Гродна.
Новыя пашыраныя апартаменты будуць прыстаўленыя знутры будынкаў да невялікіх гнездавых ніш сакалоў, каб значна павялічыць іх і зменшыць рызыку выпадання птушанят.
Міні-праект адбываецца пры падтрымцы "Зялёнай сеткі".
18 і 20.11.2015, Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Вікторыя Салаўёва пад час працы.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 21.11.2015 - 18:32
Першы агульны здымак
Першы агульны здымак павялічваецца двума клікамі на ім у два разы.
Яшчэ раз дзякуй усім студэнтам за дапамогу!