Сокал-Пустальга on-line 2019: Брэст, Беларусь, 10-ы сезон

Comments

Дзякуй - вельмі цікава! У драпежных птушак пэўна таксама бываюць т.зв. хэлперы - звычайна гэта маладыя з папярэдняга вывадка, якія дапамагаюць гнездаваць дарослым парам і такім чынам трэніруюцца. Або калі не змаглі знайсці ўласнага партнёра - звычайна таксама з-за маладосці.

Але, калі чэсна, не помню каб чытаў навуковы артыкул пра гэта - хаця, магчыма, яны ёсць.

Больш пра гэта ў іншых груп птушак тут: ПТУШКІ ДАПАМАГАЮЦЬ ІНШЫМ ГАДАВАЦЬ ПАТОМСТВА КАЛІ НЕ ХАПАЕ ПАРТНЁРАЎ ДЛЯ ЎЛАСНАЙ СПРОБЫ

Наконт самага малога. Справа ў тым, што хімічная тэрмарэгуляцыя ўсталёўваецца ў птушанят пустальгі прыкладна паміж 7 і 10 днём жыцця - гэта значыць, што далей для падтрымання пастаяннай (высокай) тэмпературы цела патрэбна толькі ежа (ад бацькоў), ці больш дакладна, каб яе было дастаткова. Калі ежы не хапае - бо яна ж патрэбная яшчэ для параўнальна хуткага росту і развіцця розных сістэм арганізма, то птушанё будзе жыць, але расці вельмі павольна ці нават увогуле не будзе. 

Іншая магчымая прычына - паразіты (глісты, напрыклад), якімі можна лёгка заразіцца ад з'едзеных грызуноў. Але наўрацці гэта наш выпадак - паразіты таксама патрабуюць часу каб вырасці і размножыцца ў арганізме гаспадара. 

  Вчера получилось понаблюдать за гнездом целый день. 

Первый приём пищи у птенцов был в 5:33 утра, последний в 19:17. За день птенцы съели 23 полёвки, только вот самому мелкому из всего этого обилия удалось съесть один-два маленьких кусочка во второй половине дня. Время от времени он совсем рассеянный, был закрыт левый глаз, к вечеру глаз открылся. Нехватка пищи тормозит его развитие, это факт.

  На втором гнезде еду приносит ещё одна самка, только она не крмит птенцов, а оставляет мышей. Она меньше по размерам, чем хозяйка гнезда, выглядит более молодой. Последний раз приносила в 10:44, спрятала за птенцами и улетела. Или это самец?

  За сегодняшний день она приносила добычу уже 4 раза, вчера тоже не раз прилетала. Да, и птенцы на неё не реагируют, по крайней мере, не так, как на маму.

Толькі цяпер заўважыў, што птушанят на першым гняздзе шэсць.

А самы маленькі можа і не дажыць да вылету калі будзе так холадна і ежы не будзе хапаць на ўсіх:

птушкі

Холадна - толькі +12С.

Птушаняты ўжо самастойна могуць падтрымліваць тэмпературу цела, але самка стараецца ўсё роўна эканоміць іх энергію і абаграваць. Бо для біяхімічнай унутранай тэрмарэгуляцыі патрэбна ежа, шмат ежы на яе і 5 малых - лепш не рызыкаваць:

птушкі