20.04.2022 | 22.04.2022(?) | 24.04.2022(?) | 26.04.2022 | 28.04.2022(?) |
23.05.2022 | 23.05.2022 | 24.05.2022 | 24.05.2022 | 26.05.2022 |
3.05.2022 | 5.05.2022 | 7.05.2022 | 9.05.2022 | 11.05.2022 |
5.06.2022 | 6.06.2022 | 6.06.2022 | 7.06.2022 | 8.06.2022 |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 07.07.2022 - 15:13
Сёння з самага ранку было…
Сёння з самага ранку было добра з ежай - самка пасля 7 гадзін даволі хутка прынесла малым 2 палёўкі, але заляцець у нішу ёй так і не далі - выхапілі на самым краі.
І калі першую, пасля боек паміж птушанятамі ўсё ж атрымалася з'есці, то з другой палёўкай атрфмалася смешна: птушаняты спрабавалі яе разарваць з розных бакоў, але праз гадзіну нічога не атрымалася і так і кінулі ляжаць у кутку.
Тут самка прынесла трэцюю, якую хаця і выхапілі, самка даволі хутка вярнула і палову падзяліла. А потым убачыла і тую кінутую, калі шла адбіраць рэшткі недападзеленай трэцяй. Ну і падзяліла яшчэ і яе)
Harrier - 06.07.2022 - 14:12
Гнездавая ніша такая вялікая…
Гнездавая ніша такая вялікая, што можна і ўначы спаць дзе хочаш, і ўдзень бегаць-лятаць.
У 10:30 самка прынесла першую палёўку, але птушаняты нават не далі ёй заляцець - адразу сустрэлі і вырвалі здабычу.
А потым яшчэ некалькі хвілін яна 'пераходзіла' з лап у лапы, прычым ніша часам аказвалася замаленькая для разборак паміж галоднымі птушанятамі і ў некаторыя моманты пад час барацьбы за ежу асобныя маглі вываліцца з яе.
Harrier - 05.07.2022 - 20:42
Птушаняты ўжо часам здаюцца…
Птушаняты ўжо часам здаюцца большымі за самку. У двух старэйшых ужо не заўважна пуху і хвост параўнальна доўгі - хутчэй за ўсё выляцяць з нішы на гэтым тыдні. У малодшых пух яшчэ на 'плячах', аднак памеры таксама ўжо аптымальныя для вылета.
Самка прынесла першую палёўку амаль у 11 гадзін, але птушаняты сустрэлі прынос амаль без галодных крыкаў і далі спакойна сябе накарміць:
Аднак найцікавейшае адбылося адразу потым: самка падыйшла да ўзвышэння і адтуль дастала .. другую палёўку! Як яна там аказалася - не ведаю. Але і яе атрымалася троху падзяліць.
RobinZone - 04.07.2022 - 21:02
Невераемны 13 сезон. Толькі…
Невераемны 13 сезон. Толькі што на першым гняздзе самка голуба адклала першае яйка))) Можа працягнуць трансляцыю да вылета маладых галубоў?)
Estydaven - 05.07.2022 - 10:00
In reply to Невераемны 13 сезон. Толькі… by RobinZone
Я за працяг трансляцыі -…
Я за працяг трансляцыі - цікава было б паназіраць і за галубамі)
Harrier - 05.07.2022 - 11:45
In reply to Невераемны 13 сезон. Толькі… by RobinZone
Шызыя галубы - адзіныя 'нашы…
Шызыя галубы - адзіныя 'нашы' птушкі, якія спрабуюць гнездаваць круглы год. Толькі ўзімку гнездаванне звычайна непаспяховае.
Так што калі ніша сапраўды ім прыглянулася - а сакалам да наступнай вясны яна ўжо непатрэбная, то галубы могуць там гнездаваць раз за разам амаль пастаянна.
Lighty - 03.07.2022 - 19:22
...Калі самка прылятала ў 9…
...Калі самка прылятала ў 9:02, выглядала, нібы наймалодшае птушаня яе ледзь не за пер'е цягае.
Harrier - 01.07.2022 - 21:30
У абед і пасля яго самка…
У абед і пасля яго самка прынесла яшчэ 3 палёўкі. Першую неяк адабрала і падзяліла, дзве другія - ужо не.
Таму за іх адбылася сапраўдная бойка з 'перацягваннем' грызуна, якая адбывалася ў абодва бакі - спачатку яго адабраў адзін малы, а потым - другі. Ну і неяк падзялілі паміж сабой тое, што з іх засталося і іншыя птушаняты.
Harrier - 01.07.2022 - 13:17
Птушаняты спалі, час ад часу…
Птушаняты спалі, час ад часу з перамяшчэннямі па нішы, ажно развіднела пад 5 раніцы. А ў палове на 6ю пачалі крычаць, патрабуючы ежу, пазней - таксама.
Самка прынесла першую палёўку на гняздо каля 10:30 (калі нічога не прапусціў) і нават не спрабавала яе адбіраць і дзяліць паміж уісмі - разбіраліся паміж сабой самі.
Але каля 12-ці ўжо раздражнёна крычала як звычайна і адабрала здабычу назад, каб падзяліць яе:
09Алена - 30.06.2022 - 21:23
Птенчики наши по ходу…
Птенчики наши по ходу голодают. Вот бы вернулся самец детей своих кормить. Хотелось бы.
Harrier - 29.06.2022 - 21:51
Сёння стуацыя на другім…
Сёння стуацыя на другім гняздзе і з тэмпературай паветра, і з прылётамі самкі са здабычай паўтарылася: прыносіла палёвак каля 9, 14 і 16 гадзін.
І, як і раней, прыйшлося адшукваць грызуноў сярод птушанят, адбіраць не адзін раз - бо пад час падзелу здабычы нярэдка яе выхоплівалі ізноў і ізноў. Але колькі вытрымлівала - дзяліла на ўсіх.
У нішы вельмі горача, таму птушаняты актыўна ахлоджваюцца праз шырока адкрытую дзюбу выпарэннем з ротавай поласці - іншага механізму ў драпежных птушак няма.
Harrier - 28.06.2022 - 21:45
У спёку ва ўсіх актыўнасць…
У спёку ва ўсіх актыўнасць падае - і ў палёвак, і ў сакалоў. Пэўна таму самка з другога гнязда прылятала за дзень з грызунамі за 12 гадзін (з 9.30 да 21.30) толькі двойчы: у 14 і 19 гадзін.
Не гледзячы на моцны юнацкі галодны напор на яе птушанят, абодва разы змагла адабраць і падзяліць здабычу.
Так што сёння атрымаўся 'разгрузачны дзень'.
Feather - 28.06.2022 - 14:30
(Няма тэмы)
Tatyana - 28.06.2022 - 09:15
Паляцеў! У 8:27
Паляцеў! У 8:27
ZNR - 28.06.2022 - 10:50
In reply to Паляцеў! У 8:27 by Tatyana
А спустя два часа нишу…
А спустя два часа нишу оккупировали голуби)
Lighty - 28.06.2022 - 14:04
In reply to А спустя два часа нишу… by ZNR
Адкрыла трансляцыю і адразу…
Адкрыла трансляцыю і адразу ўбачыла тлустага галуба, які кінуўся ўцякаць ад пустальгі.
Ранавата акупавалі.
Harrier - 27.06.2022 - 23:10
Апошняга малога на першым…
Апошняга малога на першым гняздзе бацькі не забываюць: увечары адначасова прыляцеў самец з палёўкай і самка.
Дык малое вырашыла лепш закрыцца ад мамы, каб не адабрала здабычу, бо яна спачатку адляцела, а потым вярнулася і ўсё заглядвала- што там у яго? Ці то хацела дапамагчы і разарваць, ці то сапраўды - адабраць грызуна)
Harrier - 27.06.2022 - 23:05
Самка з другога гнязда…
Самка з другога гнязда трошкі змяніла татктыку паводзін на гняздзе: яна, як і раней, дазваляе вырваць у сябе здабычу птушанятам. Але цяпер часа стараецца адабраць яе да таго моманту, пакуль можа без праблем забраць у таго птушаня, якое выхапіць грызуна другім ці трэцім і тады ўжо корміць малых.
Часам бачыць, што доўга вырываць і чакаць няма сэнсу і адлятае, дазваляючы малому праглынуць палёўку цалкам.
Feather - 27.06.2022 - 17:43
(Няма тэмы)
Harrier - 26.06.2022 - 22:06
Пакуль не глядзеў апошнія…
Пакуль не глядзеў апошнія дні стрым ўважліва, птушаняты на другім гняздзе добра падраслі. І карміць іх стала кожны раз сапраўдным выпрабаваннем.
Самка хоць і раздражнёна крычыць-квакае калі птушаняты выхопліваюць грызуноў, але ўтрымаць ужо не можа. І потым далёка не штораз атрымліваецца 'вярнуць' здабычу каб падзяліць паміж усімі. Адбярэ ў аднаго і пачне карміць усіх - другі выхапіць і так па колу пакуль ці то палёўка не скончыцца, ці то самцы гэта надакучыць.
Пасля абеду рабіла выгляд, што адляціць бо не магла адабраць палёўку ў малога і вярталася 5 разоў, бо іншыя крычалі, што галодныя. Адабрала і пачала карміць, а тут другі выхапіў і крыламі прыкрывае каб вярнуць маме было цяжэй. Адляцела- дзяліце самі)
Harrier - 26.06.2022 - 21:59
Так, на першым гняздзе…
Так, на першым гняздзе засталося апошняе птушаня.
І тое глядзіць у будучыню:
Lighty - 26.06.2022 - 15:30
06:48 - паляцела трэцяе. …
06:48 - паляцела трэцяе.
Апошняе птушаня бегае па нішы, махае крыламі, лезе на сцяну - трэніруеццца.
Lighty - 26.06.2022 - 04:14
У 22:28 нехта прыляцеў …
У 22:28 нехта прыляцеў (вярнуўся?) ў першую нішу. Там яго не пазналі, і хвілін 10 выганялі, штопраўда, без асаблівага імпэту. Ня выгналі.
Не зразумела, хто там з іх "размаўляе", але, гук цікавы.
Lighty - 25.06.2022 - 19:47
Ну што... першае пайшло: …
Ну што... першае пайшло:
(з разгону)
І другое стартанула (ардынарненька так, сядзела-сядзела, паляцела):
Lighty - 25.06.2022 - 16:40
На першым гняздзе птушаняты…
На першым гняздзе птушаняты ўжо такія вялікія, на столю лятаюць... але раз-пораз усё адно дамагаюцца ад бацькі, каб карміў.
SaMANdaS - 24.06.2022 - 16:33
В 14.54 сегодня на втором…
В 14.54 сегодня на втором гнезде снова принесла птицу.
Harrier - 24.06.2022 - 23:38
In reply to В 14.54 сегодня на втором… by SaMANdaS
Дзякуй! Гэта другі ў гэтым…
Дзякуй! Гэта другі ў гэтым сезоне і на гэтым гняздзе чорны свіргуль (Apus apus)!
Толькі першага злавіў і прынёс самец. А гэтага - сама самка!
Feather - 24.06.2022 - 23:40
In reply to В 14.54 сегодня на втором… by SaMANdaS
(Няма тэмы)
Feather - 24.06.2022 - 16:29
(Няма тэмы)
Lighty - 24.06.2022 - 14:31
Пафасна стаіць: Крыламі…
Пафасна стаіць:
Крыламі так махаюць, што, напэўна, вось-вось паляцяць.