20.04.2022 | 22.04.2022(?) | 24.04.2022(?) | 26.04.2022 | 28.04.2022(?) |
23.05.2022 | 23.05.2022 | 24.05.2022 | 24.05.2022 | 26.05.2022 |
3.05.2022 | 5.05.2022 | 7.05.2022 | 9.05.2022 | 11.05.2022 |
5.06.2022 | 6.06.2022 | 6.06.2022 | 7.06.2022 | 8.06.2022 |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 08.05.2022 - 21:15
На другім гняздзе самка…
На другім гняздзе самка працягвае наседжваць ужо адкладзеныя 3 яйкі, але з доўгімі перапынкамі.
Сёння самец усё ж падмяніў самку прыкладна на 20 хвілін і сядзеў на яйках, але бачна, што гэта 'не яго' і ў рэшце-рэшт самку ён не дачакаўся і адляцеў да яе вяртання.
Estydaven - 08.05.2022 - 10:19
Все же что-то у самки с…
Все же что-то у самки с левой лапкой, да.
Harrier - 08.05.2022 - 20:55
In reply to Все же что-то у самки с… by Estydaven
Так. На гэтым скрыншоце…
Так. На гэтым скрыншоце бачна, што ў самкі на правай лапе няма на двух пярэдніх пальцах першых фаланг з кіпцюрамі(
Feather - 07.05.2022 - 23:57
(Няма тэмы)
Harrier - 07.05.2022 - 20:44
У першай нішы, здаецца, усё…
У першай нішы, здаецца, усё ідзе па плану. Але ў абед здарыўся інцыдэнт з іншай самкай: калі 'наша' самка толькі зляцела з гнязда і ў нішы быў самец, туды прыляцела іншая самка.
Самец закрычаў і 'наша' самка вярнулася і атакавала чужую самку. Тая адляцела, але хутка вярнулася і самцы ізноў прыйшлося вяртацца і праганяць яе!
Вось для чаго трэба пастаянна быць на якйах ці каля іх.
Цікава было назіраць і як увечары пад час замены самцы прыйшлося двойчы схапіць самца за пер'е на галаве, каб ён саступіў ёй яе месца для інкубацыі)
Lighty - 07.05.2022 - 21:40
In reply to У першай нішы, здаецца, усё… by Harrier
І вось гэта ён такі…
І вось гэта ён такі гіперадказны - ці проста аматар адпачыць, падрамаць?..
Harrier - 07.05.2022 - 22:41
In reply to І вось гэта ён такі… by Lighty
Думаю, што ўсё ж…
Думаю, што ўсё ж гіперадказны і троху тармазнуты) За 12 гадоў трансляцый я не помню самцоў, якія б гадзінамі маглі сядзець на яйках. Былі такія, якіх самкі таксама праганялі, але каб столькі сядзець - не было.
Таму што па-за гняздом жа няма ніякага кантролю за ім -ён мог бы адляцець і пасядзець-падрамаць дзе-небудзь паблізу ці далёка ад гнязда без праблем і колькі хоча. А ён жа ціпа дапамагае самцы.
Яшчэ ў самым пачатку была заўвжна яго надзвычайная клапатлівасць, бо ён шмат часу сядзеў з самкай у гняздзе яшчэ да пачатку адкладкі ёй яек.
Harrier - 07.05.2022 - 20:39
У другой нішы парктычна 'па…
У другой нішы практычна 'па плану' самка адклала сёння 3-е яйка і працягвае наседжваць з доўгімі перапынкамі.
Цікава, што самец сёння ізноў спрабаваў падмяніць у гэтай справе самку, але, як і раней, круціўся і так і гэтак, і пасядзеў на іх толькі некалькі секунд. А потым вырашыў, што гэта не яго справа)
Lighty - 07.05.2022 - 18:38
На другім гняздзе пасля 15…
На другім гняздзе пасля 15:00 з'явілася трэцяе яйка.
Harrier - 07.05.2022 - 20:20
In reply to На другім гняздзе пасля 15… by Lighty
Так, 3-е яйка з'явілася…
Так, 3-е яйка з'явілася нават троху раней, чым праз 2-е сутак пасля другога.
Harrier - 06.05.2022 - 21:27
На першым гняздзе без зменаў…
На першым гняздзе без зменаў: шчыльная інкубацыя кладкі самкай з падменай самца.
Увечары самка сарвалася з гнязда за секунды да таго, як туды прыляцеў пусты самец - г.зн. што перадаць ежу недзе ў паветры ён бы ёй не паспеў. Значыць, заставіў здабычу недзе недалёка і там, дзе гэта ведала і знайшла яе самка, якая вярнулася яўна пасля перакусу далёка не адразу.
Harrier - 06.05.2022 - 21:23
Самка з другога гнязда, хаця…
Самка з другога гнязда, хаця і з доўгімі перапынкамі, усё ж наседжвае цяпер ужо 2 яйкі.
Самец, калі спрабуе падмяніць самку, часам не ведае што рабіць - спрабуе наседжваць, але ў яго гэта не атрымліваецца. І калі самка сёння адлятала надоўга, ён або сядзеў на краю нішы, або стаяў каля яек.
Заўтра самка хутчэй за ўсё адкладзе тут 3-е яйка.
Harrier - 05.05.2022 - 21:15
На першым гняздзе без зменаў…
На першым гняздзе без зменаў, самка шчыльна наседжвае,
Толькі самец з ежай, здаецца, стаў радзеў прылятаць. Але самку падмяняе, як і раней, спраўна.
Harrier - 05.05.2022 - 21:13
Ёсць 2е яйка на другім…
Ёсць 2е яйка на другім гняздзе!
Самка там шмат разоў сядзела ў гнездавой ямцы прыкладна па гадзіне з перапынкамі з самай раніцы, але ўставала і яйка заставалася адно.
І вось паміж 17 і 18.00 з'явілася другое.
Цяжка сказаць, ці самка сапраўды ўжо наседжвае - хаця і з доўгімі перапынкамі, ці проста сядзіць на яйках без іх абагрэву і развіцця ў іх зародкаў.
Feather - 05.05.2022 - 14:35
(Няма тэмы)
ZNR - 04.05.2022 - 22:34
Несколько раз обращал…
Несколько раз обращал внимание, что у самки из первого гнезда на передних пальцах правой ноги как будто присутствуют какие то неестественные наросты. Что это может быть? Или все же показалось
Harrier - 04.05.2022 - 22:57
In reply to Несколько раз обращал… by ZNR
Калі Вы ўбачылі вырасты…
Калі Вы ўбачылі вырасты знізу на пальцах - гэта нармальна. Яны ёсць у многіх відаў драпежных птушак у выглядзе выступаючых падушачак і патрэбныя для таго, каб шчыльней і больш надзейна трымаць жывую здабычу.
Калі ж Вы ўбачылі нешта на пальцах зверху, то гэта хутчэй за ўсё нейкая хвароба ціпа віруснай папіломы.
ZNR - 05.05.2022 - 08:59
In reply to Калі Вы ўбачылі вырасты… by Harrier
На вторую Вашу версию более…
На вторую Вашу версию более похоже. На скрине можно увидеть эту "болячку". Даже когти не просматриваются
Harrier - 05.05.2022 - 21:21
In reply to На вторую Вашу версию более… by ZNR
Добра, што Вы звярнулі на…
Добра, што Вы звярнулі на гэта ўвагу.
Здаецца, як мін 2 кіпцюроў у самкі з першага гнязда і няма, як і крайніх фалангаў (
Або гэта вынік нейкай хваробы, або траўмы. Буду прыглядацца і было б добра зрабіць больш выразны скрыншот.
ZNR - 05.05.2022 - 21:45
In reply to Добра, што Вы звярнулі на… by Harrier
По возможности, попробую …
По возможности, попробую "споймать" более детальный скрин
ZNR - 06.05.2022 - 13:30
In reply to Добра, што Вы звярнулі на… by Harrier
более детальнее врядли…
более детальнее врядли получится
Harrier - 06.05.2022 - 14:23
In reply to более детальнее врядли… by ZNR
Так і ёсць - на жаль, у…
Так і ёсць - на жаль, у гэтай самкі няма першых фалангаў з кіпцюрамі ці то на 2, ці то на трох пярэдніх пальцах(
Зразумела, што са здабычай памерам не большым за палёўку, якая складае амаль 100% у складзе харчавання пустальгі, можна спраўляцца і адной лапай. Але выпадак яўна нетрывіяльны. Дзякуй Вам за пільнасць.
Harrier - 04.05.2022 - 20:47
На першым гняздзе самка…
На першым гняздзе самка практычна не робіць перапынкаў у інкубацыі - калі не лічыць перакусы.
Але яе тут - як і раней - выдатна падмяняе самец.
Harrier - 04.05.2022 - 20:45
На другім гняздзе самка,…
На другім гняздзе самка, здаецца, усё ж пачала наседжвць першае і адзінае пакуль што яйка. Праўда, робіць гэта яшчэ вельмі коратка і больш проста стаіць над яйкам, чым грэе. Цікава, ці гэта акажацца важным пры вылупленні птушанят.
Ну і адносіны самца змяніліся - ён стаў прыносіць здабычу ў нішу і нават на некалькі секунд прысеў на яйка пакуль самка ела)
Так што і гэты самец аказаўся клапатлівым - праўда, з самцом з першага гнязда, які наседжваў гадзінамі, параўнання яшчэ няма)
Harrier - 03.05.2022 - 21:50
У другой нішы ўсё ж 5 яек -…
У другой нішы ўсё ж 5 яек - зараз бачна ўсю кладку калі самка ці самец сыходзяць з яе пад час замен.
Самка робіць усё карацейшымі перапынкі ў інкубацыі і сям'я - уключна з самцом - выдатна спраўляецца з гэтай задачай.
Harrier - 03.05.2022 - 21:48
Сёння гнездавая ямка ў…
Сёння гнездавая ямка ў другой нішы ператварылася ў гняздо: прыкладна з 14 да 15.00 самка адклала першае яйка.
Перад абедам яна таксама каля гадзіны сядзела там, але яйка з'явілася пасля другога 'заходу'.
Самка амаль не сядзіць пры ім і яўна яшчэ не наседжвае.
Lighty - 03.05.2022 - 15:11
З'явілася яйка на другім…
З'явілася яйка на другім гняздзе:
Harrier - 03.05.2022 - 15:50
In reply to З'явілася яйка на другім… by Lighty
Ура! Добра, што хоць тут…
Ура! Добра, што хоць тут ямка ў поле зроку камеры)
да абеду глядзеў - яйка яшчэ не было.
Harrier - 02.05.2022 - 22:32
На першым гняздзе без зменаў…
На першым гняздзе без зменаў - самка шчыльна наседжвае, самец выдатна яе падмяняе на час перакусаў і ўжо не сядзіць даўжэй, чы трэба.
Здаецца, што тут усё ж 5 яек, хаця 100% упэўненасці няма:
Lighty - 03.05.2022 - 15:05
In reply to На першым гняздзе без зменаў… by Harrier
"Не сядзіць даўжэй, чым…
"Не сядзіць даўжэй, чым трэба" па-ранейшаму выглядае як "апсік адсюль!" (aka "зноў паспаць ня далі")