Сокал-пустальга LIVE-2022: Брэст, Беларусь ::: Kestrels’ nests LIVE-2022: Brest, Belarus 13-ы сезон :: 13th season

5
20.04.2022 22.04.2022(?) 24.04.2022(?) 26.04.2022 28.04.2022(?)
23.05.2022 23.05.2022 24.05.2022 24.05.2022 26.05.2022

3.05.2022 5.05.2022 7.05.2022 9.05.2022 11.05.2022
5.06.2022 6.06.2022 6.06.2022 7.06.2022 8.06.2022

Comments

На другім гняздзе самка працягвае наседжваць ужо адкладзеныя 3 яйкі, але з доўгімі перапынкамі.

птушка

Сёння самец усё ж падмяніў самку прыкладна на 20 хвілін і сядзеў на яйках, але бачна, што гэта 'не яго' і ў рэшце-рэшт самку ён не дачакаўся і адляцеў да яе вяртання.

птушкі

У першай нішы, здаецца, усё ідзе па плану. Але ў абед здарыўся інцыдэнт з іншай самкай: калі 'наша' самка толькі зляцела з гнязда і ў нішы быў самец, туды прыляцела іншая самка.

птушкі

Самец закрычаў і 'наша' самка вярнулася і атакавала чужую самку. Тая адляцела, але хутка вярнулася і самцы ізноў прыйшлося вяртацца і праганяць яе!

Вось для чаго трэба пастаянна быць на якйах ці каля іх.

Цікава было назіраць і як увечары пад час замены самцы прыйшлося двойчы схапіць самца за пер'е на галаве, каб ён саступіў ёй яе месца для інкубацыі)

птушкі

птушкі

Думаю, што ўсё ж гіперадказны і троху тармазнуты) За 12 гадоў трансляцый я не помню самцоў, якія б гадзінамі маглі сядзець на яйках. Былі такія, якіх самкі таксама праганялі, але каб столькі сядзець - не было.

Таму што па-за гняздом жа няма ніякага кантролю за ім -ён мог бы адляцець і пасядзець-падрамаць дзе-небудзь паблізу ці далёка ад гнязда без праблем і колькі хоча. А ён жа ціпа дапамагае самцы.

Яшчэ ў самым пачатку была заўвжна яго надзвычайная клапатлівасць, бо ён шмат часу сядзеў з самкай у гняздзе яшчэ да пачатку адкладкі ёй яек.

 

У другой нішы практычна 'па плану' самка адклала сёння 3-е яйка і працягвае наседжваць з доўгімі перапынкамі.

птушка

птушка

Цікава, што самец сёння ізноў спрабаваў падмяніць у гэтай справе самку, але, як і раней, круціўся і так і гэтак, і пасядзеў на іх толькі некалькі секунд. А потым вырашыў, што гэта не яго справа)

птушкі

птушка

На першым гняздзе без зменаў: шчыльная інкубацыя кладкі самкай з падменай самца.

птушкі

Увечары самка сарвалася з гнязда за секунды да таго, як туды прыляцеў пусты самец - г.зн. што перадаць ежу недзе ў паветры ён бы ёй не паспеў. Значыць, заставіў здабычу недзе недалёка і там, дзе гэта ведала і знайшла яе самка, якая вярнулася яўна пасля перакусу далёка не адразу.

 

Самка з другога гнязда, хаця і з доўгімі перапынкамі, усё ж наседжвае цяпер ужо 2 яйкі.

птушка

Самец, калі спрабуе падмяніць самку, часам не ведае што рабіць - спрабуе наседжваць, але ў яго гэта не атрымліваецца. І калі самка сёння адлятала надоўга, ён або сядзеў на краю нішы, або стаяў каля яек.

птушка

Заўтра самка хутчэй за ўсё адкладзе тут 3-е яйка.

Ёсць 2е яйка на другім гняздзе!

Самка там шмат разоў сядзела ў гнездавой ямцы прыкладна па гадзіне з перапынкамі з самай раніцы, але ўставала і яйка заставалася адно.

І вось паміж 17 і 18.00 з'явілася другое.

птушка

Цяжка сказаць, ці самка сапраўды ўжо наседжвае - хаця і з доўгімі перапынкамі, ці проста сядзіць на яйках без іх абагрэву і развіцця ў іх зародкаў.

птушка

Несколько раз обращал внимание, что у самки из первого гнезда на передних пальцах правой ноги как будто присутствуют какие то неестественные наросты. Что это может быть? Или все же показалось

Калі Вы ўбачылі вырасты знізу на пальцах - гэта нармальна. Яны ёсць у многіх відаў драпежных птушак у выглядзе выступаючых падушачак і патрэбныя для таго, каб шчыльней і больш надзейна трымаць жывую здабычу.

Калі ж Вы ўбачылі нешта на пальцах зверху, то гэта хутчэй за ўсё нейкая хвароба ціпа віруснай папіломы.

Добра, што Вы звярнулі на гэта ўвагу.

Здаецца, як мін 2 кіпцюроў у самкі з першага гнязда і няма, як і крайніх фалангаў (

Або гэта вынік нейкай хваробы, або траўмы. Буду прыглядацца  і было б добра зрабіць больш выразны скрыншот.

Так і ёсць - на жаль, у гэтай самкі няма першых фалангаў з кіпцюрамі ці то на 2, ці то на трох пярэдніх пальцах(

Зразумела, што са здабычай памерам не большым за палёўку, якая складае амаль 100% у складзе харчавання пустальгі, можна спраўляцца і адной лапай. Але выпадак яўна нетрывіяльны. Дзякуй Вам за пільнасць.

На другім гняздзе самка, здаецца, усё ж пачала наседжвць першае і адзінае пакуль што яйка. Праўда, робіць гэта яшчэ вельмі коратка і больш проста стаіць над яйкам, чым грэе. Цікава, ці гэта акажацца важным пры вылупленні птушанят.

птушка

птушка

птушка

Ну і адносіны самца змяніліся - ён стаў прыносіць здабычу ў нішу і нават на некалькі секунд прысеў на яйка пакуль самка ела)

птушкі

Так што і гэты самец аказаўся клапатлівым - праўда, з самцом з першага гнязда, які наседжваў гадзінамі, параўнання яшчэ няма)

птушка

У другой нішы ўсё ж 5 яек - зараз бачна ўсю кладку калі самка ці самец сыходзяць з яе пад час замен.

птушкі

Самка робіць усё карацейшымі перапынкі ў інкубацыі і сям'я - уключна з самцом - выдатна спраўляецца з гэтай задачай.

птушкі

Сёння гнездавая ямка ў другой нішы ператварылася ў гняздо: прыкладна з 14 да 15.00 самка адклала першае яйка.

Перад абедам яна таксама каля гадзіны сядзела там, але яйка з'явілася пасля другога 'заходу'.

птушкі

Самка амаль не сядзіць пры ім і яўна яшчэ не наседжвае.

птушка

На першым гняздзе без зменаў - самка шчыльна наседжвае, самец выдатна яе падмяняе на час перакусаў і ўжо не сядзіць даўжэй, чы трэба.

Здаецца, што тут усё ж 5 яек, хаця 100% упэўненасці няма:

птушкі

птушкі