Сокал-пустальга LIVE-2022: Брэст, Беларусь ::: Kestrels’ nests LIVE-2022: Brest, Belarus 13-ы сезон :: 13th season

5
20.04.2022 22.04.2022(?) 24.04.2022(?) 26.04.2022 28.04.2022(?)
23.05.2022 23.05.2022 24.05.2022 24.05.2022 26.05.2022

3.05.2022 5.05.2022 7.05.2022 9.05.2022 11.05.2022
5.06.2022 6.06.2022 6.06.2022 7.06.2022 8.06.2022

Comments

На першым гняздзе сёння пад час чарговага кармлення было добра бачна ўсіх чацьвярых малых і ўсе яны выглядаюць вельмі падобна і аднаго памеру ці амаль аднаго. Невядома калі вылупіцца пяты і апошні, але наўрацці раней чым праз 2-3 дні і тады ў яго будзе значна менш шанцаў на паўнацэнную ежу ў параўнанні з 4 аднолькавымі і значна больш актыўнымі і большымі сіблінгамі.

Сёння самка , здаецца ўпершыню перастала пастаянна сядзець на малых і зрабіла хаця і непрацяглы, але перапынак з гэтым. Хутка гэтак яна будзе рабіць часцей, бо малыя падрастаюць і патрэба такая змяншаецца.

птушкі

птушкі

птушкі

 

 

На другім гняздзе для самкі працягваюцца сапраўдныя, але зусім непатрэбныя выпрабаванні:

самец за ўвeсь дзень прынёс толькі ці 2 ці 3 здабычы і столькі ж прылятаў пусты. Сядаў на яйкі і самка адлятала паляваць сама, прычым зранку на прыкладна гадзіну часу.

Калі з яйкамі гэта яшчэ можна трываць - есці яны не просяць, то з птушанятамі будзе вельмі цяжка і наўрацці самка і такі самец змогуць іх забяспечыць дастатковай колькасцю ежы. Але да птушанят яшчэ трэба неяк самцы пратрымацца...

птушкі

птушкі

птушкі

На першым гняздзе пара выдатна спраўляецца з бацькоўскімі абавязкамі: самец часта прыносіць палёвак, а самка кушае і сама, і малых корміць пастаянна і так, што сёння яны асабліва і галодныя не былі і самка складвае запас ежы недзе пад камеру і рэгулярна спрабуе накарміць малых зноў і зноў.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Не ведаю, ці прыносіў якую здабычу з самага ранку самец на другое гняздо, але хутчэй за ўсё не. Тры разы прылятаў пасля абеду пусты і ўсе тры разы сядаў на яйкі. Самка ж лятала яўна паляваць і штораз яе не было прыкладна па 20 хвілін.

Другі раз, здаецца, вярнулася яўна галодная і доўга крычала пра гэта самцу (

птушка

птушкі

птушка

У 10:57, у прамежку паміж адлётам самкі з нейкай палёўкай і вяртаннем самкі з той самай палёўкай у нішу, здаецца, зноў прыляцела чужаніца - самец на яе даволі нервова зрэагаваў. Потым пайшоў грэць гняздо.

На другім гняздзе самец сядзеў на яйках ад 15:27 да 16:54. Можа, самка паляваць лятала?..

Потым у 17:46 прынес нейкага невялікага грызуна. Мяркуючы па тым, з якім лямантам самка таго грызуна ўхапіла, яна дужа галодная.

 

На першым гняздзе у 21:07 гулялі ў перацягванне палёўкі.

На другім гняздзе, здаецца, старыя праблемы засталіся: з 12 гадзін самец толькі раз прынёс самцы здабычу.

Але ўжо навучыўся нармальна наседжваць кладку і 'адпускае' самку паляваць саму - пасля абеду сядзеў на яйках прыкладна 1,5 гадзіны пакуль самка яўна палявала і не вяргулася на гняздо.

птушкі

птушкі

Увечары ж самец прыляцеў пусты і амаль адразу сеў на яйкі, але самка пакрычала і не захацела адлятаць, села на кладку сама.

птушкі

На первом видео видно, что самец едва успел донести полевку в нишу, чужая самка висела буквально у него на хвосте. В это же самое время, самка из второго гнезда отсутствовала на кладке - может быть и она промышляет налетами на соседей.

А трансляция на YouTube вернётся? А то на телевизоре включить не получается :(

Очень нравилось включить именно на телевизоре в фоне и заниматься своими делами искоса поглядывая: как там дела в гнезде?