20.04.2022 | 22.04.2022(?) | 24.04.2022(?) | 26.04.2022 | 28.04.2022(?) |
23.05.2022 | 23.05.2022 | 24.05.2022 | 24.05.2022 | 26.05.2022 |
3.05.2022 | 5.05.2022 | 7.05.2022 | 9.05.2022 | 11.05.2022 |
5.06.2022 | 6.06.2022 | 6.06.2022 | 7.06.2022 | 8.06.2022 |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
ZNR - 14.05.2022 - 22:52
In reply to Няўжо свіргуля зжэрлі?! by Lighty
Похоже все таки стриж, судя…
Похоже все таки стриж, судя по размерам маховых перьев. Интересно, как он оказался в лапах пустельги. В полете он врядли был пойман, тому же чеглоку взрослого стрижа непросто поймать.
Harrier - 14.05.2022 - 23:51
In reply to Няўжо свіргуля зжэрлі?! by Lighty
Wow! Так і ёсць - чорны…
Wow! Так і ёсць - чорны свіргуль, ды яшчэ і ў прыцемках!
Мог вылятаць з гнездавой нішы - так у яго было менш шанцаў ўвярнуцца.
Harrier - 15.05.2022 - 00:40
In reply to Wow! Так і ёсць - чорны… by Harrier
Цікава, што так таго…
Цікава, што так таго свіргуля і не даела і прыхавала рэшткі пад камерай.
Lighty - 14.05.2022 - 19:46
Сёння ўдзень на першым…
Сёння ўдзень на першым гняздзе самец прыляцеў без здабычы, потым адлятаў-вяртаўся, а потым гадзіну праседзеў у нішы, надзьмуты.
Harrier - 13.05.2022 - 21:35
На першым гняздзе вельмі…
На першым гняздзе вельмі прыемна назіраць за зменамі самца на самку на кладцы.
Каб самец саступіў ёй месца, адзін раз сёння самка наступала хворай лапай на самца, а яшчэ раз ласкава цягнула за пёры на галаве)
Lighty - 13.05.2022 - 22:51
In reply to На першым гняздзе вельмі… by Harrier
Самец яе таксама за пер'е на…
Самец яе таксама за пер'е на грудзях пяшчотна шчыкае.
І да кладкі некалькі разоў ледзьве не бегаў.
Harrier - 13.05.2022 - 23:32
In reply to Самец яе таксама за пер'е на… by Lighty
Так, там амаль кожны раз…
Так, там амаль кожны раз нешта пяшчотнае і блізкае бывае)
Harrier - 13.05.2022 - 21:32
На другім гняздзе засталося…
На другім гняздзе засталося 5 яек - як я і прадказваў учора. Думаю, што кладка большай ужо не стане.
Самка працягвае шчыльна наседжваць, робячы кароткія перапынкі.
Самец фармальна падмяняе яе пад час перакусаў, але амаль не наседжвае і звычайна адлятае яшчэ да вяртання самкі.
ZNR - 13.05.2022 - 21:20
Интересная поведение…
Интересная поведение происходило в ~19:20 на первом гнезде. Самец вернулся в нишу "с пустыми руками". Самка увидев это, после короткого "общения" с самцом куда то удалилась. Далее события развивались по стандартной процедуре)
Меня тут заинтересовало то, что на этот раз самец НЕ позвал "по сигналу" самку из гнезда, чтобы лично передать добычу в другом месте, а как будто сперва припрятал где то "ужин" и лишь по возвращению в гнездо "отчитался" где искать пищу.
Harrier - 13.05.2022 - 21:30
In reply to Интересная поведение… by ZNR
Так, я сёння назіраў прылёт …
Так, я сёння назіраў прылёт 'з пустымі нагамі' двойчы на другім гняздзе і адзін раз на першым.
Прычым на другім гняздзе самец адразу пайшоў сядаць на яйкі, чаго раней з ім звычайна не было. Па-чалавечы мы б сказалі, што 'адчувае сябе вінаватым')
Думаю, што прычына ў тым, што трэцяя самка навучылася пільнаваць чужых самцоў і забіраць ад іх здабычу.
ZNR - 13.05.2022 - 23:48
In reply to Так, я сёння назіраў прылёт … by Harrier
Весьма правдоподобная версия…
Весьма правдоподобная версия. Но тогда возникают вопросы, в чем причина такого ее поведения. Если третья самка не образовала пару и караулит чужих самцов, что мешает ей самой ловить добычу? Либо же есть и самец или даже гнездо где то рядом, но свой самец плохо справляется с добычей пищи что приходится промышлять "налетами на соседей"
Harrier - 14.05.2022 - 00:34
In reply to Весьма правдоподобная версия… by ZNR
Зразумела, што дакладна мы…
Зразумела, што дакладна мы не ведаем і можам прапнаваць больш ці менш праўдападобныя версіі.
Чаму сама не палюе: 1) можа і палюе, але часам аказваецца прасцей забраць здабычу, чым паляваць самой; 2) звычайна пасля прылёту і выбара партнёра самка не палюе - павінен забяспечваць партнёр + чыста фізіялагічна ўтварэнне яек патрабуе шмат энергіі і матэрыялаў. Таму, калі ў яе ёсць партнёр, які яе недастаткова корміць, то яна вымушаная шукаць самы лёгкі (хаця і не самы просты) спосаб атрымаць тое, што ёй трэба. Гэтым партнёрам у прынцыпе можа быць і нехта з двух вядомых нам самцоў - для яго гэта будзе другая (бэта) самка і яе ён даглядае толькі тады, калі першая (альфа) самка мае ўсё, што трэба. Таму і ўвагі, і ежы ёй і не хапае.
ZNR - 14.05.2022 - 19:28
In reply to Зразумела, што дакладна мы… by Harrier
И действительно, какая то…
И действительно, какая то суматоха за добычу происходит за кадром в первом гнезде. В ~17:12 самец принес грызуна, но стоило самке с добычей вылететь с гнездовой ниши, похоже что другая птица решила каким то образом вмешаться в процесс трапезы: на заднем плане едва заметно как самка в полете разминается с кем то, и далее на фоне слышны чьи то недовольные голодные крики.
Harrier - 12.05.2022 - 22:58
На першым гняздзе сёння…
На першым гняздзе сёння ізноў адбываліся кранальныя (ад слова дакранацца))) адносіны пад час замены партнёраў на кладцы:
Lighty - 12.05.2022 - 22:38
Здаецца, у наваколлі першага…
Здаецца, у наваколлі першага гнязда працягваецца разбой.
У 21:04 самка закрычала і паляцела з нішы.
Праз 20 секунд прыляцеў самец без здабычы, сеў на кладку.
Яшчэ праз 20 секунд прыляцела нейкая самка, ня факт, што "нашая", зазірнула ў нішу, зляцела.
Праз дзьве хвіліны вярнулася ўжо дакладна "нашая" самка і звыкла "выціснула" самца з кладкі.
...здаецца, рысачкі ў галавы ў 21:05:40 і галавы ў 21:08:10 розныя...
Нейкая самка:
"Свая" самка, зараз прагоніць:
Harrier - 12.05.2022 - 22:56
In reply to Здаецца, у наваколлі першага… by Lighty
Тое, што ў наваколлі ёсць…
Тое, што ў наваколлі ёсць трэцяя сакмка - бясспрэчна. Будзем назіраць далей што і як будзе.
Дзякуй за падрабязныя каментары са скрыншотамі.
Harrier - 12.05.2022 - 20:44
Самка на другім гняздзе…
Самка на другім гняздзе пачала шчыльна наседжваць кладку, робіць толькі кароткія перапынкі. Таму думаю, што яек больш не будзе - заўтра пасля абеду ўбачым ці я памыляюся.
Самец жа толькі робіць выгляд, што падмяняе самку - сапраўды грэў яйкі, а не знаходзіўся побач з імі максімум 5 хвілін за ўвесь дзень)
Затое ізноў прынёс яшчарку. Можа іх было і больш, чым 1, але самка так хутка хапае здабычу ад самца, што нічога разглядзець там немагчыма.
Lighty - 12.05.2022 - 20:05
У 19:58 самкі з абодвух…
У 19:58 самкі з абодвух гнёздаў занепакоіліся, пакрычалі, павыглядалі з нішаў... на першым гняздзе ў выніку вярнулася на кладку, а на другім - на тры хвіліны кудысьці адляцела, потым вярнулася.
І, падобна, у 19:02 самца з першай нішы зноў абрабавалі, бо прыляцеў без анічога, адразу павярнуўся да вуліцы, і звонку нешта паласатае мільганула - нібы яшчэ адзін сокал
Harrier - 11.05.2022 - 20:57
На другім гняздзе ж…
На другім гняздзе ж працягваецца амаль ласкавае супрацьстаянне самца і самкі пад час падменаў на кладцы.
Выкарыстоўваюцца і перамовы, і наступ, і часам фізічны супраціў, але ўсё заканчавецца добра)
Harrier - 11.05.2022 - 20:54
Так, ёсць 5-е яйка ў другім…
Так, ёсць 5-е яйка ў другім гняздзе!
Тэарэтычна можа з'явіцца і 6-е (праз двое сутак) ці нават 7-е (праз чацьвёра).
Самка інкубуе іх з перапынкамі, а самец так і не навучыўся гэта рабіць як след.
За некалькі прылётаў у нішу добра, калі агулам наседжваў яйкі пад час замены самкі 10 хвілін.
Затое прынёс першую яшчарку - пацяплела і яны сталі нашмат больш актыўныя і заўважныя.
Feather - 11.05.2022 - 17:29
Lighty - 11.05.2022 - 15:56
Пятае яйка на другім гняздзе…
Пятае яйка на другім гняздзе.
(і яшчарка)
Harrier - 10.05.2022 - 21:13
На першым гняздзе вельмі…
На першым гняздзе вельмі цікава назіраць за заменамі партнёраў на кладцы.
Самец штораз стараецца хутчэй сесці на яйкі пакуль самка кушае. А вось з яе вяртаннем на кладку часта бываюць праблемы - не хоча ён саступаць самцы месца і часам чакае на фізічны кантакт)
Але самка ўжо ведае, што і як рабіць)))
Feather - 11.05.2022 - 10:40
In reply to На першым гняздзе вельмі… by Harrier
(Няма тэмы)
Harrier - 10.05.2022 - 21:10
На другім гняздзе самка…
На другім гняздзе самка працягвае інкубаваць яйкі больш-менш працяглымі перaпынкамі.
Самец жа быў заўважаны ў нішы толькі раз увечары. Прыляцеў калі самкі ўжо не было і за 10 хвілін яе адсутнасці пасядзеў на яйках можа хвіліну.
Усё ж не яго гэта справа)
Harrier - 09.05.2022 - 21:07
У першай нішы ўсё было добра…
У першай нішы ўсё было добра і спакойна аж да вечара, калі іншая самка выхапіла здабычу ў самца як толькі ён падляцеў да нішы.
'Наша' самка ўскочыла з яек і пакрычала, канешне - але што зробіш?
Цікава, што самка з другога гнязда ў гэты час была ў сваёй нішы і таму гэта была не яна - нейкая трэцяя пустальга.
Harrier - 09.05.2022 - 21:03
Так, прыкладна каля 14…
Так, прыкладна каля 14 гадзін у другім гняздзе самка адклала 4-е яйка!
Як і раней, іх інкубацыя адбываецца з доўгімі перапынкамі.
Цікавыя перамены адбыліся ў паводзінах самца калі самка кушае і ён яе падмяняе:
зранку ён сеў на яйкі на некалькі секунд, у абед - хвіліны на 2, а ўвечары прасядзеў каля паўгадзіны (хаця і з перапынкамі).
Так што адказнасць за патомства ўзрастае з яго колькасцю)
Lighty - 09.05.2022 - 15:26
Чацьвёртае яйка на другім…
Чацьвёртае яйка на другім гняздзе.
Harrier - 08.05.2022 - 21:18
На першым гняздзе без зменаў…
На першым гняздзе без зменаў, пара дружна наседжвае кладку.
Цікава, што пасля абеду самец прыляцеў у нішу пустым і самка каля 10 хвілін 'папракала' яго за гэта)
Lighty - 09.05.2022 - 01:40
In reply to На першым гняздзе без зменаў… by Harrier
"А гэта яшчэ што за прыблуда…
"А гэта яшчэ што за прыблуда?!"