Сокал-пустальга on-line 2014

Comments

Оля (госць) - 23.06.2014 - 19:48

Ха! Толькi узнiкла пытанне, як зараз жа бачу птушаня, якое самастойня дзярэ дабычу, хаця бачна, гэта яму цяжка. Здаецца нават, што гэта робiць та самая малеча. Во баец будзе!

 Такая канкурэнцыя з боку старэйшых братоў-сёстраў, што самаму маленькаму няма іншага выбару, як навучыцца жыццёва важным рэчам хутчэй і лепш, чым яны. Старацца быць хутчэйшым і хітрэйшым. Інакш яму проста не выжыць... Стымул моцны, але ці дасць ён патрэбныя вынікі - бо іншыя птушаняты таксама хочуць выжыць і выляцець.

Ольга (госць) - 23.06.2014 - 16:24

Сёння шмат ежы. Хаця нават дарослыя птушаняты пакуль не ведаюць, як самастойна асвежаваць палёўку. Цiкава, у якiм узросце яны пачынаюць рабiць гэта самастойна? Пакуль здольныя ня больш, я пацiху скубсцi грызуна за лапку (безпаспяхова), толькi што назiрала такi момант. Потым прыляцела мамка с нейкай больш вялiзнай iстотай i хутка ўсё скармiла.

Ольга (госць) - 23.06.2014 - 14:47

Аднак тата сёння добра палюе! Мне нават здаецца, што ён надае больш увагi малому, чым самка. Да i само птушаня насамрэч паводзiць сябе вельмi актыўна.

Ольга (госць) - 23.06.2014 - 13:41

Аднак трэба было гэта напiсаць, як прыляцеў самец, усе падхапiлiся i зноў наляглi на ежу! Так смешна глядзець, як путашчкi, адстаўляючы хвост, пырскаюць памётам на добрую адлегласць, прабачце мне гэтае назiранне. Раней такога не было =)

Harrier - 23.06.2014 - 13:30

In reply to by Ольга (госць)

 Так, гэта вельмі добра.

Хутчэй за ўсё нават калі б былі галодныя, яны яшчэ не могуць самастойна разарваць здабычу. Асабліва калі нехта з дарослых птушак не пачаў гэта рабіць.

 Ну вось, прыляцела самка і ўся чацьвёрка кінулася да яе праз усю нішу. Малы ізноў апынуўся першым як раз насупраць самкі па цэнтру!

Ўсё галодныя і выхопліваюць кавалкі, якія адрывае мама.

 Малы аказаўся зусім не ахвярай лёсу. Цяпер пад час кармлення птушанят самкай выхапіў неблагі кавалак і адбег ад сіблінгаў да цэнтру гнездавой нішы. Адзін са старэйшых кінуўся за ім адбіраць кавалак грызуна, але малы не даўся і , душачыся ад велічыні кавалку, глытае яго.

Потым самка з рэшткамі ежы перамясцілася ў цэнтр гнязда, дзе малы аказаўся першым перад ёй і спраўна час ад часу выхаплівае кавалачкі ежы непасрэдна з яе дзюбы - толькі яна падыме галаву з адарваным кавалкам.

Іншыя сіблінгі таксама не спяць і актыўна забіраюць ежу ад мамы падобным чынам.

Практычна ўсе ўжо наеліся і адвалілі ад самкі. Малы ж застаецца да апошняга. Вось ізноў выхапіў вялікі кавалак - адзін з апошніх - і з цяжкасцю праглынуў.

Самка адыйшла ад птушанят, малы пасядзеў, вышпурнуў з сябе памёт і пабег да сіблінгаў у дальні ад камеры канец гнязда - грэцца.

 Адзін з птушанят - магчыма, найстарэйшы - актыўна бегае і засвойвае нішу. Іншыя сядзяць у дальнім канцы і збольшага туляцца адзін да аднаго.

Уладзя (госць) - 20.06.2014 - 16:10

А 15.51 самец прынёс чацьвёртага грызуна – вялікага, значна большага, чым ранейшых. Трымаў пераступіўшы парог, пакуль самка ў сваёй традыцыйнай манеры не выхапіла зь дзюбы. І гэта дабыча таты ў дадатак ранейшым тром была адразу падзелена. Самка харчавлася таксама няслаба. Не забылася на гэты раз і пра малога...

Harrier - 20.06.2014 - 18:59

In reply to by Уладзя (госць)

 Прыляцела самка, пабегла ў бліжні да камеры канец гнязда. Да яе падбеглі самыя галодныя - адзін малы і адзін большы, а праз некалькі секунд і другі большы (трэці ўжо быў там?). Корміць іх, але не бачна чым -нечым прыхаваным, напэўна.

 На гняздзе бачныя толькі 3 сакалят: 2 старэйшых і 1 меншы. Трэці са старэйшых некуды знік ці сядзіць у мёртвай для камеры зоне.

Harrier - 20.06.2014 - 12:19

In reply to by Ольга (госць)

 Так, у прыродзе ўсё ніяк у людзей...

Думаю, што каб самец выконваў свае абавязкі ў адносінах да гэтага вывадка і самкі, маглі б выляцець усе 6. А так магчыма і яшчэ адзін стане ахвярай недахопу ежы.