Сокал-пустальга on-line 2014

Comments

Уладзя (госць) - 13.06.2014 - 19:24

Пахаладала і самка прыкрывае дзетак, хто выпаўзае - вяртае назад, пад крылы... А Вы, Harrier, апавядаеце пра футбольныя мячы і Нобеляўскіх намінантаў...

Harrier - 12.06.2014 - 23:01

In reply to by Уладзя (госць)

 Уладзя, я не пісаў, што самка не ведае сваіх птушанят. А напісаў, што яна не памятае, каго менавіта ўжо карміла, а каго не. Бо ёй гэта непатрэбна.

Наконт таго, ці адрознівае ці не. Думаю, што не адрознівае ад падобных іншых. Бо таксама гэта ёй не трэба.

Імавернасць таго, што  ў гняздзе нейкім чынам апынецца чужое птушанё практычна раўна 0. Таму навошта ёй іх адрозніваць - усе, хто на гняздзе - свае.

Добра вядома, што адрозніваюць свае яйкі (ці нават яйкі свайго віду) толькі тыя птушкі, якія выкарыстоўваюцца зязюляй у якасці прыёмных бацькоў - для іх гэта жыццёва неабходна. Іншым у гэтым няма сэнсу.

Ёсць знакамітыя доследы нобелеўскага лаўрэата і аднаго з сазаснавальнікаў эталогіі Ніко Т'інбергена з чайкамі. Ён прапаноўваў ім шарападобныя прадметы рознага памеру. Чайкі кожны раз выбіралі найбольшыя. Г.зн. паміж сваімі яйкамі і большага памеру шарамі выбіралі шары. Некаторыя спрабавалі наседжваць нават футбольныя мячы замест сваіх яек.

Многія віды адрозніваюць сваіх птушанят ад чужых - там, дзе ёсць магчымасць пераблытаць іх і расціць чужых.

Але навошта гэта пустальгам? 

 Дзякуй - наколькі я разумею, гэта адны з самых цікавых момантаў за гэты і мінулы дзень - рэдкія візіты самца:

першы фільмік пра тое, што распавёў ананімны каментатар,

другі - пра тое, што напісаў са скрыншотамі я.

Harrier - 11.06.2014 - 17:05

In reply to by Уладзя (госць)

 Так, Святлана - цалкам згодны!

Памылак і надуманага ў кнігах шмат! Вось чытаю кнігу пра пустальгу, глава Бігамія.

Пустальгі амаль заўсёды манагамныя, аднак часам адзін самец можа паравацца з двума самкамі. Полігінія ўяўляецца шырокараспаўсюджанай, але нечастай у пустальгі, таму што адзначана у вялікай колькасці даследаванняў, але зрэдкучасцей, чым у 1-2% параў. (Village A. The Kestrel. L.: T & a AD Poyser - 1990)

А з назіранняў толькі гэтай адной камеры бачым, што з 5 выпадкаў гнездавання мы мелі адзін выпадак поліандрыі (2 самца з адной самкай, Саша ўжо падрыхтаваў пра гэта артыкул у Суббутэо) і сёлета яўны выпадак полігініі (у аднаго самца адначасова больш адной самкі). Такім чынам - 2 з 5 выпадкаў = 40% !

Зразумела, што пад час назіранняў за непазначанымі птушкамі ды яшчэ з зямлі выявіць выпадкі бігамііі амаль нерэальна. Адсюль і ранейшыя ўяўленні пра гэтую з'яву як нячастую...

Harrier - 11.06.2014 - 17:07

In reply to by Уладзя (госць)

 Уладзя, наконт таго, што самка (лепш) ведае, каго карміла.

Насамрэч гэтага яна не ведае і ведаць ёй гэта няма патрэбы.

Корміць самка звычайна найперш таго, хто больш актыўна просіць ежу (большы памерамі і галаднейшы), а потым, у такім жа парадку, ўсіх іншых - калі застанецца чым.

Ананім (госць) - 11.06.2014 - 10:38

Вчера (10.06) самца также наблюдал и в 17:45. Самка вылетела из гнезда и через пару минут влетел самец с добычей.

Вообще складывается ощущение, что специально ожидает вылета самки. :) Подтащил мышь целиком к птенцам, разорвать не догадывается. Вскоре появилась самка, самец тут же исчез.

Harrier - 11.06.2014 - 16:11

In reply to by Ананім (госць)

 Цяпер уключыў трансляцыю і адразу трапіў на ўнікальны момант:

самец сядзеў у гняздзе, а збоку ад яго прасілі есці птушаняты.

Ён пабег у дальні ад камеры канец гнездавой нішы і там узяў рэшткі грызуна.

Спачатку іх прапаноўваў цалкам малым,

але потым нешта ў яго пераключылася і ён СТАЗЎ РАЗРЫВАЦЬ здабычу на дробныя кавалкі і карміць малых!

Першы раз бачу нешта падобнае!

Samaie halounaie, shto tata "znajšousia" :-) 

A mnie zdaiecca, što menavita praz vašuju kameru u piervšym hodzie my užu nazirali samca, jaki karmiu dziaciej (značyc tak, jak Dimy piša - pa kavalačkach). Kali heta nie bylo u vas (alie dumaju, što tak; chiba Saša budzie viedac?), to ja heta bačyla na inšym hniazdzie. Pamjataju, što my tady havaryli pra toie, što kamery zdolny pakazac, skolki pamylak josc u knihach (= samiec nie viedaie nakarmic malych ptušianiat...). Dobra, što kamery josc!

 

Ананім (госць) - 10.06.2014 - 11:50

Несколько дней назад наблюдала, как самка притащила в гнездо что-то зелёное (лягушку или ящерицу). Было забавно смотреть, как она кладёт в рот птенцу лапку, которую он не в силах съесть, и эта лапка просто висит у него во рту. Затем самка по очереди стала перекладывать лапку в клюв то одного птенца, то другого, пока не догадалась измельчить её.

Harrier - 10.06.2014 - 16:35

In reply to by Ананім (госць)

 Хутчэй за ўсё гэта быў самец прыткай яшчаркі - яны вельмі зялёныя.

Такія ды іншыя цікавыя моманты варта скрыншоціць: у верхнім раду за кнопкамі F ёсць кнопка Print Screen - гэта капіраванне экрана. Потым устаўлякцк гэта ў праграме Paint (яна стандартная для Windows) і захоўваеце. Пасля абрэзкі можна ўстаўляць тут ці даслаць мене на пошту і я ўстаўлю ў Ваш каментар: harrier@tut.by 

 

Малыя ўжо пачалі распаўзацца. Самка стаіць ці сядзіць над імі, цяжка дыхаючы і спрабуе закрыць крыламі ад спякоты нават у цяньку: