Viasna-2024 2024

  • 04.12.2020 - 17:28 | Harrier
    На гэтым тыдні выйшла з друку доўгачаканае выданне – Другі Еўрапейскі атлас гняздуючых відаў птушак (The second European Breeding Bird Atlas), які быў падрыхтаваны нацыянальнымі камандамі 50 краін нашага кантыненту дзякуючы каардынацыі работы на ўсіх яе этапах Еўрапейскім саветам па ўліках птушак (EBCC).
  • 03.12.2020 - 22:15 | Harrier

    Чацвёртую зіму запар наш сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для нашай краіны магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за актыўным зімовым жыццём нашых дзікіх суседзяў у рэжыме LIVE. Прычым новы фармат дазволіць назіраць і за дзённай актыўнасцю пераважна птушак, і за начным жыццём пераважна звяроў.

  • 26.11.2020 - 15:34 | Harrier

    Навукоўцы паказалі, што памер і арганізацыя групы ў сацыяльных відаў птушак можа прадказаць як эфектыўна яны выкарыстоўваюць прастору вакол сябе. У выпадку грыфавых цасарак атрымалася, што групы сярэдняга памеру паказалі найбольш эфектыўны баланс паміж здольнасцю каардынаваць перамяшчэнні, памерамі групы і поспехам размнажэння.

  • 24.11.2020 - 19:36 | Harrier
    Французскія паляўнічыя могуць святкаваць перамогу. На мінулым тыдні Генеральны адвакат Еўрапейскага суда справядлівасці зрабіла афіцыйную заяву пра тое, што французкія законы пра дазвол абмежаваных рэгіянальна і колькасцю ахвяр адловаў дзікіх птушак з дапамогай клея прызнаюцца легальнымі і неабходныя, каб “захаваць культурную спадчыну”.
  • 23.11.2020 - 21:47 | Harrier
    Поплаўны лунь – адзін з відаў птушак адкрытых ландшафатаў, які змяншае сваю колькасць у краінах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. У лунёў шмат праблем і на месцах гнездавання, і на міграцыі, і на месцах зімоўкі ў зоне Сахель у Афрыцы. Каб лепш зразумець што можа негатыўна ўздзейнічаць на від пад час  сезону гнездавання, міжнародная каманда даследчыкаў у рамах шматгадовага праекту Towarzystwа Przyrodniczego "Bocian" з дапамогай сучасных прыладаў сабрала дадзеныя пра асаблівасці палявання віда ва Усходняй Польшчы.
  • 22.11.2020 - 00:52 | Harrier

    Каманда навукоўцаў з універсітэту Каліфорніі (ЗША) упершыню з дапамогай выдатна прадуманых эксперыментаў прадэманстравала, што як мінімум адзін з сацыяльных відаў вераб’іных птушак мае выдатную здольнасць да адрознівання многіх сваіх суседзяў таго ж віду. Аднак не візуальна, а толькі на аснове невялікіх адрозненняў у іх вакалізацыі. Прычым гэта могуць рабіць і самцы, і самкі.

  • 17.11.2020 - 22:33 | Harrier

    Новае даследаванне даказала тое, пра што здагадваліся раней: чайкі, якія жывуць у гарадах, добра ведаюць дзе і ў які час найлепш шукаць ежу. У тым ліку і тую, якая непасрэдна ці ўскосна звязана з актыўнасцю людзей.

  • 16.11.2020 - 19:20 | Harrier

    У некропалях даліны Ніла ў Егіпце былі знойдзены дзесяткі мільёнаў мумій розных дзікіх і свойскіх жывёл. Сярод іх ёсць і шэраг відаў дзікіх птушак, галоўным чынам драпежных і ібісаў, прысвечаных як ахвяры старажытнаегіпецкім багам Горусу, Ра, Тоту. Такая колькасць забітых птушак паставіла пытанне пра іх паходжанне: ці іх спецыяльна разводзілі для ахвяраванняў, ці забівалі ў прыродзе?

  • 09.11.2020 - 16:05 | Harrier
    Не прайшло і месяца з папярэдняга адкрыцця пад Гродна бурай пячураўкі, а каманда бёрдэраў з Мінска ў складзе Натальлі Капорыкавай, Генадзя Ардзюка і Юрыя Шашэнькі знайшла яшчэ адзін новы від для нашай краіны. Ім стаў шэры жаўрук – выпадкова залётны госць з паўднёвых стэпаў.
  • 01.11.2020 - 01:00 | Harrier

    Хаця фрагмент паддзюб’я быў знойдзены каля Антарктыды яшчэ ў 1980-я гады, вызначэнне таксону, да якога адносілася птушка ад якой парэшткі паходзілі, адбылося толькі зараз. Аказалася, што гэта быў прадстаўнік пелагаарнітыдаў (pelagornithid) з размахам крылаў 6,4 метра і ўзростам каля 50 мільёнаў гадоў!

  • 29.10.2020 - 18:45 | Harrier
    Многія віды птушак могуць вярнуцца ў родныя для іх мясціны нават калі апынуцца далёка ад іх і ў зусім незнаёмай ім мясцовасці. Найбольш знакамітыя з такіх відаў – шызыя галубы. Пасля 40 гадоў даследаванняў і стварэння рэгіянальных мап пахаў для некаторых тэрыторый, навукоўцы думаюць, што пахі граюць ключавую ролю ў арыентацыі галубоў.
  • 25.10.2020 - 16:17 | Harrier
    У апошнія дні на Гарадзеншчыне адбыліся дзве важныя арніталагічныя падзеі. І як гэта не дзіўна, яны аказаліся ўскосна звязаныя паміж сабой. І калі пра першы за апошнія некалькі гадоў доказ гнездавання ў нашай краіне сіпухі падрабязны наш расповед яшчэ наперадзе, то пра другую падзею – рэгістрацыю новага для Беларусі віда птушак – бурай пячураўкі (Phylloscopus fuscatus) - расказ ніжэй.
  • 21.10.2020 - 15:48 | Harrier

    Добрае веданне стратэгіі міграцыі і даступнасці месцаў адпачынку пад час пералётаў тых відаў птушак, якім пагражае знікненне, ёсць неабходным для выпрацоўкі і прымянення эфектыўных планаў па іх ахове. Польскія даследчыкі праверылі на аснове ранейшых публікацый, ці неабходныя месцы адпачынку вяртлявай чаротаўцы (Acrocephalus paludicola) у Сахары, ці птушкі могуць пралятаць пустыню без пасадкі?

  • 18.10.2020 - 16:26 | Feather
    Совсем неожиданно возможности современных социальных сетей для международных быстрых контактов и обмена информацией помогли установить интересный научный факт из жизни обыкновенной пустельги.  Сокол, окольцованный и обязательным металлическим, и специальным цветным пластиковым кольцом на юго-западе Беларуси в Бресте, был пойман почти через 100 дней …в Ливии!
  • 14.10.2020 - 22:10 | Harrier
    Пад час пералёту з месца гнездавання на Алясцы на месца зімоўкі ў Новай Зеландыі, малы грыцук за 11 дзён без пасадкі пераадолеў больш 12 тысяч кіламетраў! Гэта новы рэкорд безпасадачнага пералёту. Цікава, што папярэдні таксама належаў малому грыцуку.