Viasna-2024 2024

  • 24.08.2022 - 19:19 | Harrier
    Міжнародная каманда даследчыкаў, якую ачольвалі прадстаўнікі Max Planck Institute for Biological Intelligence, у шэрагу доследаў даказала, што дзятлы - адна з нямногіх груп птушак, якія адчуваюць салодкі смак. Аднак круцігалоўка, якая спецыялізуецца на харчаванні мурашамі, страціла гэтую здольнасць дзякуючы простай змене ў адным з рэцэптараў. Гэтыя вынікі дэманструюць невядомы раней механізм сенсарнай рэверсіі, якая дапамагае адаптавацца сенсарнай сістэме розных відаў да іх асноўнай ежы.
  • 21.08.2022 - 20:47 | Harrier
    У апошнія дзесяцігоддзі з’явілася шмат навуковых даследаванняў, якія адназначна сцвярджаюць значнае негатыўнае ўздзеянне свойскага ката на лакальную фауну. Аднак зусім няпроста аказалася змяніць паводзіны ўладальнікаў хатніх пітомцаў, якія прызвычаены выпускаць сваіх коцікаў “пагуляць”. Каб захаваць апошніх мясцовых жаўрукоў-смецюхоў, гарадзкія улады аднаго з нямецкіх гарадоў і ўвялі жорсткія, але часовыя абмежаванні на прагулкі катоў, якія зараз скончыліся.
  • 19.08.2022 - 14:49 | Harrier

    Марская чайка (Larus marinus), самы вялікі памерамі сучасны прадстаўнік сваёй групы ў Свеце, згодна з апошняй публікацыяй вялікай міжнароднай каманды арнітолагаў зменшыла сваю колькасць амаль на палову на працягу апошніх 40 гадоў.

  • 18.08.2022 - 17:01 | Harrier

    Міжнародная група даследчыкаў, якія працуюць у розных навуковых ўстановах Кітаю, ЗША і Германіі, апублікавала вынікі свайго шырокага параўнання афарбоўкі крылаў 1780 відаў птушак, якія прадстаўляюць 75% сучасных атрадаў. Аказалася, што ў каланіяльных відаў птушак унутраная паверхня крылаў афарбаваная ярка і кантрастна і гэта дапамагае ім пазбягаць сутыкненняў адна з другой.

  • 15.08.2022 - 01:41 | Harrier

    Каманда даследчыкаў з Complutense University of Madrid, Instituto de Investigación en Recursos Cinegéticos IREC, Ciudad Real (Гішпанія) і University of Groningen (Нідэрланды) зрабіла комплекснае параўнанне фізіялогіі птушанят белага бусла, якіх бацькі кармілі пераважна ежай са звалак ці пераважна прыроднай здабычай.

  • 13.08.2022 - 13:19 | Harrier
    Як звычайна, у першую суботу верасня - 03.09, адбудзецца Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі, які прынята коратка называць Birdrace (“гонка за птушкамі”). На працягу 12 гадзін, з 6 да 18.00, каманды па ўсёй краіне будуць адзначаць як мага больш відаў птушак. Нагадваем, што Правілы засталіся без зменаў і можна спаборнічаць у камандах з трох ці чатырох чалавек. Сёлета Чэмпіянат арганізуе біялагічны факультэт БДУ.
  • 12.08.2022 - 15:31 | Harrier

    Восеньская міграцыя птушак у самым разгары і ў апошнія тыдні найбольш актыўна перамяшчаюцца з месцаў гнездавання ў Арктыцы на месцы зімоўкі на поўдзень розныя віды кулікоў.  Гэтая група птушак добра вядомая сваімі лётнымі здольнасцямі і рэкордамі, пра якія атрымалася даведацца найперш дзякуючы сучасным тэхналогіям ў выглядзе разнастайных спадарожнікавых перадатчыкаў і геалакатараў.

  • 10.08.2022 - 16:07 | Harrier
    Французкія даследчыкі, якія з 2017 г. пазначылі з дапамогай GPS перадатчыкаў 165 бакасаў, сёлета адкрылі самую працяглую з вядомых дагэтуль міграцыю віда з месца зімоўкі ў Францыі да месца гнездавання ў Расіі.
  • 31.07.2022 - 17:14 | Harrier

    Упершыню чайкі-рагатухі былі адзначаны на гнездаванні ў Польшчы на пачатку 1980-х гадоў. З 1989 г. пачалі гнездаваць тут штогод, аднак да апошняга часу не было спробаў зрабіць улікі гняздуючых птушак.

  • 29.07.2022 - 21:27 | Harrier

    Многія віды жывёл добра вядомыя стварэннем запасаў ежы, і птушкі тут не выключэнне. Сярод апошніх грычуны (Laniidae) вылучаюцца тым, што робяць падобныя запасы ‘дэманстратыўна’, г.зн. насаджваюць здабычу на іголкі раслін ці інакш умацоўваюць яе.

  • 21.07.2022 - 00:47 | Harrier

    З 1945 да 1977 г. было зроблена 10 рэгістрацый шыладзюбак у Польшчы. Пасля гэтага від рэгістраваўся ў краіне ўжо штогод, а гнездаванне адбывалася ўсё часцей. Самыя раннія рэгістрацыі віда адбываліся на прыканцы сакавіка, самыя познія – у сярэдзіне лістапада. Двойчы пацверджана зімоўка.

  • 18.07.2022 - 15:19 | Harrier
    За апошнія стагоддзі белы бусел (Ciconia ciconia) паспяхова прыстасаваўся да гнездавання побач з чалавекам і часта будуе свае гнёзды на нашых пабудовах. Штогод гнёзды птушкамі надбудоўваюцца і павялічваюцца ў памерах. Каб знайсці самае вялікае і самае цяжкае гняздо віда (якое, хутчэй за ўсё будзе і самым старым), польскія арнітолагі праводзяць конкурс з узнагародамі: 10 удзельнікаў, якія дашлюць дадзеныя пра самыя вялікія і цяжкія гнёзды віда, размешчаныя ў Еўропе, атрымаюць наборы каштоўных кніг-вызначальнікаў на ангельскай мове.
  • 14.07.2022 - 16:43 | Harrier

    Згодна з папярэднімі рашэннямі, прынятымі Еўрапейскім парламентам і Радай Еўразвязу і на аснове вызначэння, прынятага Польшчай пры стварэнні Базы дадзеных чужародных відаў, Інстытут аховы прыроды ПАН прысвоіў свойскаму кату ў гэтай краіне статус інвазійнага інтрадуцэнта.

  • 10.07.2022 - 00:39 | Harrier
    Каманда даследчыкаў, якую ачольвалі прадстаўнікі Oxford University, змаглі знайсці невялікія рэшткі калоній вельмі рэдкіх у наш час продкаў свойскіх і паўдзікіх шызых галубоў. Скальны, або дзікі шызы голуб ужо знік у Англіі і Уэлсе, і згодна з атрыманымі генетычнымі дадзенымі, працягвае знікаць нават на самых аддаленых астравах Шатландыі і Ірландыі.
  • 03.07.2022 - 14:11 | Harrier
    Некаторыя віды вераб’іных птушак могуць загадзя даведвацца ад іншых прадстаўнікоў свайго віду пра хуткі недахоп харчовых рэсурсаў і дзякуючы гэтаму паспяваюць змяняць сваю фізіялогію і паводзіны – гэта знайшлі даследчыкі з Oregon State University College of Science на прыкладзе доследаў з крыжадзюбам-яловікам.