Эксперыменты з еўрапейскімі сойкамі (Garrulus glandarius) паказалі, што птушкі назапашваюць ежу, якую будуць выкарыстоўваць у будучыні. Г.зн. яны плануюць свае непазбежныя патрэбы ў ежы.
Праца, апублікаваная ў часопісе Biology Letters пацвердзіла, што сойкі прыхоўваюць больш ежы, чым яны ведаюць, што напэўна спатрэбіцца ім у бліжэйшыя выправы па яе. Сойкі – не першыя птушкі, якія паказваюць наяўнасць здольнасці, якая называецца “ментальнае падарожжа ў часе” ("mental time travel").
Аднак папярэднія назіранні таго, што птушкі такім чынам “плануюць будучыню” былі контраверсійнымі.
Каб пацвердзіць ці сапраўды сойкі думаюць пра будучыню, навукоўцы выкарысталі паводзіны птушак па прыхоўванню ежы пра запас.
У даследаваннях на блізкіх крэўных еўрапейскіх соек – хмызняковых сойках (Aphelocoma sp.) з Паўночнай Амерыкі, праф. Нікаля Клэйтан (Prof Nicola Clayton) з універсітэту Кембрыджу паказала, што калі птушкам прапаноўвалі зашмат ежы, яны хавалі яе ў аддаленых ад месца выкладкі ежы месцах.
Яна і яе каманда інтэрпрэтавалі гэта так, што сойкі ведалі, што яны могуць захацець гэтую ежу ў будучыні.
"Цяжкасць у тым, што мы не ведаем што яны ведаюць. Мы ведаем толькі тое, што яны робяць.” – растлумачыла Люсі Чык (Lucy Cheke), даследчыца, якая працавала ў камандзе праф. Клэйтан і цяпер адказная за доследы з еўрапейскімі сойкамі.
Хмызняковыя сойкі, паводле Люсі, маглі проста правяраць ці прыхаваная імі ежа схаваная дастаткова добра. Дзякуючы новым эксперыментам навукоўцы хацелі выключыць магчымасць таго, што птушкі будуць выкарыстоўваць гэта.
Для гэтага для 4 соек былі прыдуманы выпрабаванні на працягу 4 дзён. У першы дзень ім прапанавалі 2 скрыні розных колераў для таго, каб там хаваць ежу. Ў якасці апошняй ім прапаноўваліся перамешаныя разынкі і арахіс.
На наступны дзень птушак кармілі толькі разынкамі і яны маглі карыстацца толькі адной са сваіх скрыняў.
На трэці дзень ім давалі арахіс перад тым, як даць ім другія скрыні.
"На наступны дзень яны зноў пачалі хаваць ежу. І перад гэтым мы зноў кармілі іх вялікай колькасцю арахісу” – сказала сп-ня Чык. “Такім чынам калі яны пачалі хаваць ежу пра запас, яны былі ўжо “хворыя” ад арахісу”.
Аднак замест таго, каб ігнараваць арахіс і рабіць запасы толькі разынак, птушкі выкарысталі план на будучыню. Яны хавалі разынкі ў скрыню таго колеру, якую ім далі пасля вольнага доступу да неабмежаванай колькасці арахісу і наадварот – арахіс у тую скрыню, якую ім давалі пасля доступу да разынак. "Я адразу ўявіла сабе дзіцё, якое робіць сабе два кантэйнеры з абедамі – адзін на сёння, а адзін – на заўтра. І калі дзіцё ведае, што перад абедам ім будуць даваць торт, яно на сённяшні абед запакуе не торт, а бутэрброды. І наадварот на заўтрашні абед.” – растлумачыла сп-ня Чык.
Цяпер каманда навукоўцаў з Кембрыджу працягвае свае доследы крумкачовых птушак, каб лепш зразумець іх разумовыя здольнасці.
Цікава, што калегі з гэтай жа лабараторыі знайшлі прыклады іншых птушак, якія, на іх погляд, могуць планаваць сваю будучыню.
Некаторыя віды птушак у Коста Рыцы ляцяць каля армій мурашоў, якія вандруюць праз лес і хапаюць насякомых, якія ратуюцца ўцёкамі ад мурашоў.
Даследчыца Карына Логэн (Corina Logan) назірала птушак, якія правяралі месцы стаянак вандруючых мурашоў – іх часовыя гнёзды. Цікава, што птушкі вярталіся на наступны дзень у такія месцы, каб мець магчымасць ляцець далей за мурашынай арміяй пад час працягу іх вандроўкі. І такія паводзіны птушак можна растлумачыць планаваннем будучыні. Бо птушкі правяралі бівуакі мурашоў тады, калі першыя не былі галодныя. І такія паводзіны мелі б сэнс толькі тады, калі птушкі вярталіся ў такія месцы наступным ранкам.
Вынікі гэтых незвычайных назіранняў былі апублікаваныя ў часопісе Behavioural Ecology.
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак сойкі Мікалая Гулінскага
На гэтую тэму:
Вароны дапамагаюць адна адной у патрэбе Цяжкае жыццё ў моладзевых гангах Новакаледонскія крумкачы могуць выкарыстоўваць тры прылады за адзін раз! Новакаледонскія крумкачы зноў здзівілі навукоўцаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ