Зіма 2018

 

  • 11.07.2017 - 12:26 | Harrier
    Для тых відаў, дзе абодва з бацькоў удзельнічаюць у гадаванні свайго патомства, кааперацыя дзеянняў проста непазбежная каб рабіць гэта эфектыўна. Новае даследаванне, апублікаванае ў навуковым часопісе The Auk: Ornithological Advances, паказвае як партнёры ў пары тонкадзюбых кайраў (Uria aalge) паведамляюць адзін аднаму пра свой стан каб своечасова быць замененымі на гняздзе.
  • 10.07.2017 - 18:36 | Harrier
    У многіх відаў жывёл, якія жывуць у сацыяльных групах, выпрацаваны механізм распазнавання рангу без неабходнасці пастаянна канфліктаваць і траціць на гэта шмат энергіі. Для аўстралійскіх султанак (Porphyrio melanotus) не так даўно было адрыта, што такім маркерам рангу ёсць неапераны кавалак скуры на лбу птушак. Аднак ці гэта адзінае ці найбольш значнае, што дапамагае зразумець іерархічнае становішча, заставалася невядомым.
  • 07.07.2017 - 15:48 | Harrier
    Генетычная праграма вызначае куды менавіта паляціць на зімоўку пячураўка-будаўнічок (Phylloscopus trochilus). Аднак гэтая праграма розная ў птушак з розных месцаў і залежыць ад таго, дзе гэтыя птушкі размнажаліся. Так, пячураўкі з паўднёвай Швецыі ляцяць на зімоўку ў Заходнюю Афрыку, тады як з Паўночнай Швецыі, Фінляндыі і краін Балтыі пячураўкі мігрыруюць у паўднёвую або Усходнюю Афрыку.
  • 06.07.2017 - 13:46 | Harrier

    Вялікія драпежныя птушкі, якія не прыстасаваныя да доўгага актыўнага палёту, умеюць выкарыстоўваць невялікія турбуленцыі паветра каб заставацца недалёка ад ускрайкаў лясоў. Пра гэта кажа новае даследаванне. Навукоўцы ўжо назвалі такі стыль палёту “папраўленае лунанне” (contorted soaring).

  • 04.07.2017 - 15:52 | Harrier
    Аўстралія некалі была домам для самых вялікіх вядомых на сённяшні дзень птушак, якіх называюць Мігірангі (mihirungs). Гэтая група лічыцца далёкім крэўным сучасных вадаплаўных і ўключае самую вялізную вядомую нам птушку - Dromornis stirtoni, якая важыла прыкладна 450 кг!
  • 04.07.2017 - 15:22 | Harrier

    Амаль камплектныя акамянелыя парэшткі птушкі, якая выглядае нечым пераходным паміж свіргулямі і калібры праліваюць дадатковае святло на пачатковую эвалюцыю гэтых блізкіх таксонаў і паказваюць калі прыкладна яны пачалі разыходзіцца паміж сабой.
     

  • 30.06.2017 - 12:18 | Harrier

    Нядаўняе даследаванне паказала, што як мінімум адзін від птушак умее выдатна і па прызначэнні выкарыстоўваць драўляныя дубцы або абломаныя галінкі каб барабаніць. Цікава, што і знешне гэты від – чорны, або пальмавы какаду (Probosciger aterrimus) - выглядае як рок-зорка канца міінулага стагоддзя., калі знакаміты барабаншчык Філ Коллінз толькі пачынаў сваю сольную кар’еру спевака.

  • 29.06.2017 - 21:28 | Harrier

    Май можа стаць рэкордным для Беларусі па колькасці адзначаных новых для нашай краіны відаў птушак. Сёлета ў пачатку месяца Андрэй Шэўчык сфатаграфаваў у Калінкавіцкім раёне чорнагаловага сібірскага ерчыка, і вось толькі цяпер стала вядома, што яшчэ адзін новы від быў злоўлены ў канцы мая мінулага году і таксама на Гомельшчыне. Гэта - бледная перасмешка (Hippolais pallida).

  • 28.06.2017 - 23:40 | Harrier

    Большасць арнітолагаў і бёдуотчараў не сумняецца ў тым, што самцы многіх відаў птушак спяваюць. Аднак нямногія з нас ведаюць, што самкі птушак таксама могуць спяваць – часам не менш складаныя і прыгожыя песні.

  • 24.06.2017 - 13:29 | Harrier

    У апошнія гады даследаванні міграцыі птушак рэдка абыходзяцца без выкарыстання тэхнічнічных прылад, якія дапамагаюць глыбей і інакш убачыць складаныя працэссы ў іх жыцці. Аднак дагэтуль няма адназначнага адказу на важнае пытанне – наколькі падобныя прылады бяспечныя для птушак? Нядаўняя публікацыя ў часопісе The Condor: Ornithological Applications паказвае магчымыя дадатковыя абмежаванні ў выкарыстанні геалакатараў.