1-я гнездавая ніша :: Nest I
30-03-2024 | 01-04-2024 | 03-04-2024 | 05-04-2024 | 07-04-2024 | 09-04-2024 |
04-05-2024 | 05-05-2024 | 05-05-2024 | 05-05-2024 | 06-05-2024 |
2-я гнездавая ніша :: Nest II
10-03-2024 | 12-17-04-2024 | 14-18-04-2024 | 23-04-2024 |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 26.03.2024 - 16:14
У 16:09 прыляцеў самец і…
У 16:09 прыляцеў самец і прысядае-правярае другую гнездавую ямку ў першай нішы, яна ўжо выкапана па яе цэнтру:
Harrier - 25.03.2024 - 10:53
У 10:44 самец хацеў…
У 10:44 самец хацеў праверыць і, напэўна, паглыбіць гнездавую ямку, але чамусьці перадумаў і прайшоў да бліжэйшай да камеры адтуліны, перабіраючы ці то смецце, ці то жвір-керамзіт.
Harrier - 25.03.2024 - 01:00
Сёння самка не толькі капала…
Сёння самка не толькі капала гнездавую ямку ў першай нішы, але і перабірала і праглынала (?) керамзітавы жвір ці нешта дробнае з яго. І я паумаў, што магчыма такім чынам яна збіраецца атрымаць дадатковы рэсурс кальцыя (з гліны) для фармавання яек. Бо драпежным птушкам, у адрозненне ад насеннеядных відаў , каменьчыкі-гастраліты яўна непатрэбныя:
І самка зноў начуе ў нішы:
Harrier - 24.03.2024 - 10:57
Здаецца, у другой нішы самец…
Здаецца, у другой нішы самец таксама капае гнездавую ямку, але ў мёртвай зоне пад камерай:
Harrier - 24.03.2024 - 00:57
Увечары самец прынёс самцы з…
Увечары самец прынёс самцы з першай нішы палёўку і аддаў. Але доўга сам на другой адтуліне сядзець не змог і пайшоў да самкі, якая ў гэты час яшчэ ела:
Feather - 23.03.2024 - 23:44
(Няма тэмы)
Harrier - 23.03.2024 - 17:02
Спачатку самка, а потым і…
Спачатку самка, а потым і самец прысядаюць і капаюць гнездвую ямку ў дальнім ад камеры кутку першай нішы ў 16:27-29:
Harrier - 23.03.2024 - 17:00
Самец пасля працяглай паўзы…
Самец пасля працяглай паўзы пр. у 11:07 нарэшце перадаў палёўку самцы, якая выпрошвала яе з суседняй адтуліны ў першай нішы.
Harrier - 22.03.2024 - 23:23
У абодвух нішах з самай…
У абодвух нішах з самай раніцы адбываецца рух, прылятаюць і самцы, і самкі.
А ў першай самка ізноў начуе:
Harrier - 21.03.2024 - 20:22
У другой нішы сёння таксама…
У другой нішы сёння таксама сядзеў самец:
А ў першай заначавала самка:
Harrier - 21.03.2024 - 10:19
Вітаем усіх нашых былых і…
Вітаем усіх нашых былых, пастаянных і новых гледачоў!
У гэтым сезоне мы зноў можам назіраць за сямейным жыццём сакалоў з самага пачатку - фармавання пар.
У кожнай з двух гнездавых ніш, якія знаходзяцца пад назіраннямі нашых камер, ужо ёсць 'гаспадары'-самцы і цяпер іх задача, каб іх выбралі і засталіся з імі для гнездавання самкі.
Тут, у каментарах мы збіраемся на скрыншотах і відэа з ніш паказваць самае цікавае і па магчымасці, тлумачыць што адбываецца і магчыма, чаму. Вітаюцца і Вашы скрыншоты з назіраннямі і пытаннямі. Разам глядзець будзе цікавей і больш інфарматыўна для ўсіх нас.
Самец назірае за наваколлем з першай нішы: