Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Паказы моды ад удода

Дакументацыйны здымак.

Удод (Upupa epops).

Блужанскі с/с, Пухаўшчына. 17 ліпеня 2010.

2010 год падарыў многа песенных, цікавых і уражлівых сустрэч з птахамі. Адзін момант на гэтым здымку.

То быў час, калі наўкола прыблізна чвэрць пасяўной плошчы заставалася пад парам. Сёньня яна поўнасьцю пад ворывам. Вядзецца інтэнсіўная хімічная апрацоўка глебы - празмерная і не разумная, на мой погляд. Да таго ж зямля пры с/г фермах, якая была пакрыта зарасьнікамі ў чалавечы рост, апрацавана пад нож (санітарная апрацоўка прылеглых плошчаў шляхам пакосу). Як вынік, папуляцыя птушкі году істотна зьменьшылася. 

Каментары

 Птушка наздвычай прыгожая. Падобна, што сядзела на агароджы кароўніка?

І высновы Вашы ў многім правільныя. Аднак у дадатак да шкоднай дзейнасці людзей тут, хутчэй за ўсё дадалася адмоўная сітуацыя на месцах зімоўкі.

Уладзя (госць) - 08.08.2013 - 18:20

In reply to by Harrier

Не магу пагадзіцца - гэта звычайны здымак, а не дакументацыйны. Іншая справа - якасьць трошкі бракуе, аліж колькі шарму ў выяве!

 Шаноўны Ўладзя!

Ў Галерэі не можа быць нярэзкіх здымкаў апроч Дакументацыйных. А да пошніх могуць адносіцца здымкі рэдкіх і цікавых птушак ці рэдкія ці  цікавыя паводзіны нават звычайных відаў.