Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Жар-птушка

22.09.2010 - 20:33 | Apus

 Обыкновенная (садовая) горихвостка - Phoenicurus phoenicurus (L.,1758) - Звычайная рудахвостка - Redstart

Як жа прыемна было сустрэць сярод мноцтва чарнушак i такую рудахвостку. Вельмi мне падабаецца гэтая рознакаляровая птушка.

18.09.2010, Iвацэвіцкі раён

Каментары

Сапраўды, там, дзе я рудахвостак назіраў, таксама чарнушкі сустракаюцца нашмат часцей, чым звычайныя. Што цікава - пры сутычках самцоў гэтых двух відаў, якія мне пашчасціла назіраць, перамагалі самцы чарнушкі.

Як я зразумеў, сутычка была на мяжы тэрыторый двух самцоў. Дарэчы, толькі ў гэтым годзе мне і пашчасціла ўбачыць на ўласныя вочы звычайную рудахвостку. У будучым, магчыма, і ўдасца зрабіць такі здымак.