Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гарадзкое жыццё шэрых курапатак. Частка ХІ: Ідзем да ракі

шэрая курапатка

Працяг. Пачатак - фота-гісторыі ІІІІІІIVVVI, VII,VIII, ІХ і Х.

Праз 3 дні пасля апошняй сустрэчы з сям'ёй шэрых курапатак (Perdix perdix) у цэнтры гораду, я няспешна йшоў ранкам уздоўж іх лужка, калі перада мной з яго выбег на плітку ходніка самец. Прычым негледзячы на зусім невялікую адлегласць паміж намі, ён і не падумаў вярнуцца і перачакаць, пакуль я прайду, а ўпэўнена перасёк некалькі метраў адкрытай прасторы ходніка і знік у высокай расліннасці на схіле берага. Я ўключыў фотаапарат і стаў чакаць што будзе далей. 

Праз некалькі секунд у тым самым месцы, адкуль свой шлях з 'лужка курапатак' праз ходнік пачаў самец, сярод раслінасці з'явілася самка і няспешна, у адрозненне ад самца, таксама перасякла яго і схавалася ў высокай траве  на схіле да ракі. Самка выглядала менш упэўненай у тым, што яна ўсё робіць правільна, але таксама не перадумала і не вярнулася. І тут прыйшла чарга на двух падрослых птушанят - яны як куля перабеглі адкрытую прастору, таму мой адзіны іх здымак атрымаўся нярэзкім) 

Самец ужо спускаўся да Нёмана, калі да яго далучыліся маладыя курапаткі і самка. Мне зверху было бачна, што ясны план дзеянняў ёсць толькі ў самца, самка страхавала ўсіх і таму больш стаяла, часта выцягнуўшыся, на варце. А птушаняты йшлі-перабягалі за дарослымі, часам раскрываючы ўжо нармальнага памеру крылы і стараліся нешта падзюбаць-пад'есці дзе маглі. 

Але самец прыйшоў сюды не каб есці, а каб папіць з ракі. І калі знайшоў зручнае месца, якое вытапталі рыбакі, адразу пачаў піць. Хутка да яго даоучыліся і птушаняты. А самка засталася ззаду і глядзела, каб ніхто не напаў на сям'ю 'з тылу':

Гродна, 26-08-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг будзе