Працяг гисторыі. Пачатак ТУТ
Ці то мароз і сапраўды памалу мацнеў, ці то мне так толькі падавалася з-за таго, што я як і шэрыя курапаткі (Perdix perdix) насупраць мяне стараўся не вельмі рухацца. І вось калі я ўжо думаў, што самае цікавае я ўжо зняў і можна вяртацца дахаты, большасць з 8 птушак як бы пералючылася з рэжыму эканоміі энергіі і здранцвення на рэжым яе аднаўлення. У нашым выпадку гэта значыла, што курапаткі пачалі рухацца, чысціцца ці дзюбаць-праглынаць кавалачкі зялёнай расліннасці навокал сябе:
Прычым пад час гэтых недалёкіх перамяшчэнняў большасць птушак аб'ядналася ў адну групу. Але працягвала змяркацца, я правёў побач з курапаткамі амаль паўгадзіны і пачаў мёрзнуць. "Хутчэй за ўсё ў адной групе, прыціскаючыся адна да адной, яны і правядуць гэтую марозную ноч" - падумаў я і на гэтым наша сустрэча скончылася.
Гродна, 03-02-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Працяг ТУТ
Мінулагоднія гісторыі гэтай жа (?) сям’і курапатак тут:
Прыквел і частка І, частка ІІ, частка ІІІ, частка IV, частка V, частка VI, частка VII, частка VIII, частка ІХ і Заканчэнне.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ