Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрыя курапаткі ў горадзе: Без панікі. Частка ІI

шэрая курапатка

Праз некалькі крокаў як я завярнуў каля гарадзкога пляжа на набярэжную, на беразе, заваленам валунамі, ад мяне  зусім блізка адскочыў на суседні камень спачатку верабей, а потым нешта большае. Шэрая курапатка (Perdix perdix)! Яе апярэнне амаль злівалася з асяроддзем, і хаця яна была зусім блізка ад мяне, каб не зашавялілася, то я мог бы яе і не заўважыць. Гэта была дарослая самка без цёмнай падковы на грудзі, яна ўжо нікуды не ўцякала і я прайшоў наперад і таксама стаў чакаць што будзе далей.

Як я і думаў, гэта аказалася самка з маёй знаёмай сям'і (пачатак гісторыі гэтай сям’і ТУТ і ТУТ), даволі хутка за ёй асцярожна падняліся спачатку на валуны побач, а потым і ў расліннасць паміж валунамі і ходнікам і іншыя чальцы яе сям'і: самец і шасцёра ўжо вялікіх птушанят. Тут яны, цяжка заўважныя без прыглядання, і харчаваліся наступныя некалькі хвілін:

Аднак паступова яны ўсё бліжэй і бліжэй прасоўваліся да шырокага ходніка, за якім спелых невысокіх злакаў і іншай травяністай расліннасці было значна больш. Але каб трапіць на той бок да травяністага схілу і невялікага лужка за ім, трэба было перайсці даволі шырокі ходнік, прычым зрабіць гэта зусім адкрыта.

Як гэта ў іх атрымалася і што было далей, Працяг гісторыі ТУТ.

Бераг Нёмана ў Гродна, 14-09-2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі