Вялікія бакланы ўзімку на Нёмане + VIDEO

Апошнія гады вялікія бакланы штогод застаюцца на Нёмане  і мы бачым па некалькі дзесяткаў птушак на пачатку зімы вышэй ГЭС.

Потым, праз нейкі час, Нёман там замярзаў і бакланы прападалі.

Адзінкавыя ўсё ж сутракаліся і ў горадзе, і ніжэй па плыні. Аднак сапраўды масавую зімоўку мы адкрылі толькі мінулай зімой, калі пачалі ездзіць пад ГЭС - пасля яе вада ў Нёмане не замярзае.

Звычайна мы там робім першы прыпынак пад час нашага птушкавання = бёрдынгу.

І больш за 30 птушак у мінулыя зімы не бачылі. Аднак  сёлета першая праверка апсля марозаў дала нават пад 50 птушак! А калі мы зазірнулі туды ў сераду ўвечары, наетыя (у асноўным) бакланы займалі лёд і разам з тымі, хто рыбачыў побач, іх было не менш 60 птушак!

птушкі

Большасць стаяла з высока поднятай галавой - выпіраючае і набітае рыбай  валлё не давала яе апусціць)

https://youtu.be/cSO-EMyRhpY

Некаторыя- збольшага маладыя і таму светлапузыя - сушылі крылы ў моцным снегападзе. Магчыма, што не ўмеюць лавіць рыбу так спраўна, як дарослыя і таму  нават пасля абеду  яшчэ "не прасохлі" пасля рыбалкі:

 

https://youtu.be/QYstlnvyy9s

Але  было бачна, што праблем  з ежай тут бакланы не маюць і некаторыя дарослыя ўжо пачалі бялець па галаве- прыбіраюцца ў шлюбнае пяро.

птушкі

 

 

Кропка назірання

Шырата: :lat Даўгата: :lng

Шырата: :lat Даўгата: :lng