Дождж, птушкі і добры гумар! (Конкурсны рэпартаж)

07.09.2009 - 16:05 | Kiolk

     Кожны з сябраў каманды рыхтаваўся да чэмпіянату па-рознаму, са сваімі асабліавымі пачуццямі і чаканнямі. Адно абагульняла напэўна: апошні тыдзень напярэдадні - усе думкі толькі аб спаборы. З месцам вызначыліся хутка, хоць было некалькі варыянтаў. Галоўнае выбраць добры водны аб'ект, але і каб лес быў побач, і палі і населенныя пункты. Каля вады можна адзначыць да 50 відаў, у лесе каля 30, столькі ж на палях і ў вёсках. Вырашылі ехаць бліжэй да Мінска. Рыбгасы «Лактышы» і «Чырвоная Слабада» - добрыя водныя аб'екты. Гэта падцвердзіў і дэталёвы аналіз вераснёўскіх улікаў водна-балотных птушак за апошнія два гады. У пачатку восені на гэтых рыбгасах можна адзначыць да 50 відаў водна-балотных птушак, побач шмат лесу, ёсць палі і вёскі.

    Каманда «Цім-бай» - Берасцейска—Маларыцкая. Ад месца жыхарства да месца старту амаль 300 км. Дабіраліся рознымі шляхамі. Частка разам з кіроўцам на аўтамабілі. Частка цягніком праз Баранівічы і Ганцавічы. Гэта пэўна крыху заблытала супернікаў, бо да апошняга ніхто не ведаў адкуль каманда будзе стартаваць. Але нарэшце каля 20 гадзіны ўсе разам сабраліся ля вогнішча. Месцам старту абрана вёска Будча, што знаходзіцца паміж двума рыбгасамі на мяжы Брэсцкай і Мінскай вобласці. Павячэраўшы і яшчэ раз абмеркаваўшы маршрут, паклаліся спаць.
    Пачатак спабору быў інтрыгуючы – у 4 30 пачаўся дождж і амаль да 13 гадзіны ліло безперапынна. А нават калі і былі хвіліны перапынку, дождж сціхаў і, здавалася, вось-вось скончыцца, з-за капелі ў лесе вельмі складана было што-небудзь пачуць. Алеж і гэта не без карысці, бо праз гадзіну слухання гукаў вады, падаючай з неба, мы вельмі добра навучыліся адрозніваць мову дажджу. Калі ён вось вось скончыцца, калі ўзмацняецца, калі дробныя каплі ціха шапочуць па лісцю і калі лівень выбівае барабаны дроб. 
     Птушкі былі таксама. На пачатку толькі асобныя гукі паміж суцэльнага шуму дажджу. На дразда-піскуна мала што не наехалі, канюх падаў голас яшчэ ў цемры. На досьвітку разам з голасам малінаўкі, якая, здавалася, была паўсюль, падалі голас дразд-піскуны і наляцеў арлан. Потым былі гонкі па былым піянерскім летніку і мехдвары рыбгасу, дзе метадам “кыш” удалося дакладна вызначыць уюркоў. Тут жа страцілі першую і апошнюю магчымасць дадаць да спісу звычвйную рудахвостаўку. Наступным месцам на шляху былі сажалкі рыбгасу “Лактышы”, дзе першыя 10 мінут адзначалі па 1-2 віды што хвіліну. Праз паўгадзіны дождж, які і так накрапваў увесь час то мацней, то слабей, ператварыўся ў лівень. Наступныя 45 хвілін прынеслі нам толькі 5 відаў. Мала хто застаўся сухі, не ўратавалі нават плашчы і парасон. Оптыка змокла і запацела, у тым ліку адзіная труба! Добра, што знайшоўся адзіны запасны бінокль, а іншыя за паўгадзіны ўдалося высушыць. 7 00 - дождж, 8 00 - дождж, 9 00 - моцны жождж, 10 00 – вельмі моцны дождж, 10 57 – 59 відаў! Часу на рыбгас ужо не заставалася. Далей пачаліся сапраўдныя гонкі, гонкі навыперадкі з дажджом, з часам, з адлегласцю.

     Пасля 11 гадзін амаль усе перамяшчэнні паза машынай - бягом! 110 на лічыльніку хуткасці. Бьем па тармазах! Галубы на правадах - ёсць два новыя віды. Праз хвіліну тут жа малы арлец, сокал-кабец, вялікі грычун. Наступны прыпынак - вёска Дзяніскавічы. Гарадская ластаўка, дамавы верабей, лугавы ерчык... Дзе грак, каўка, кольчатая туркаўка? Сустрэць гэтыя віды так і не атрымалася. Часу застаецца ўсё меней! Далей па меліярацыі паміж вёскамі Дзяніскавічы і Чудзін – 17 кіламетраў. На хуткасці 60-90 км з кароткімі прыпынкамі адзначылі яшчэ 5 відаў. Ледзьве не раз'ехалі 4 палявых жаўрука, 3 звычайныя туркаўкі сядзелі на ЛЭП, 15 шэрых жураўлёў ляцелі ўздоўж дарогі, змагаючыся з намі навыперадкі. Чарговая зупынка, з машыны здалося, што ізноў галубы. Пры ўважлівым назіранні аказалася сокал, нават два. Зноў кабец? Але рыжая галава і ніз цела дазволілі зрабіць адназначную выснову – сокал-шулёнак, самка. Другая птушка была маладым сокалам таго ж віду. Невядома, як завітаўшая на палі арэхаўка была ідэнтыфікавана вострым зрокам Аляксандра Сербуна. Дождж нарэшце скончыўся, а настрой значна палепшыўся! Шэры дрозд, канаплянка. У 12 59 87 відаў, часу вобмаль! Ляцім на рыбгас «Чырвоная Слабада», што на міншчыне. Дарогі пасля дожджоў размыла. Там дзе ўчора ехалі 80-90, сёння нават 60 выціснуць ужо небяспечна. Шлях туды замест 30 хвілін займае гадзіну. Толькі ў 13 56 мы былі на рыбгасе. Апошнія 5 відаў за 15 хвілін. Трэба вяртацца, бо застаецца 40 хвілін, а шлях на рыбгас доўжыўся гадзіну. Па дарозе праз лес, праз адчыненае акно чуем голас вялікага дзятла – але толькі ў дваіх. Спыняемся. Чакаем хвіліну, дзяцел маўчыць. Больш чакаць няма калі. У 14 55 мы былі ля вёскі, яшчэ каля 2 км, але 500 метраў трэба бегчы, бо машына не праедзе разам з пасажырамі. Апошнія крокі праз мост і цяжкі кавалак дарогі застаецца ззаду. Амаль без сіл падаем на сядзенні машыны. Далей застаецца каля 1 км праз вёску. Па дарозе бабулька вельмі павольна па вялікай дыяганалі пераходзіць шлях – чакаем! Нарэшце, месца старту\фінішу, дзе хуткай хадою, дзе бежкі, але паспелі. Фініш у 15 02, , вынік – 93 віды. Www.birdwatch.by паведаміў – дзьве каманды праінфармавалі аб прамежкавым выніку 90 відаў, адна - 100 відаў. Разумеем, што першыя ўжо не будзем. Застаецца 2 ці 3 месца! Паўгадзіы чакання і ёсць канчатуовы вынік: у каманды «Dream Team» 102 віды. Яны першыя! Каманда «Лінту» – 94 – другія. Каманда «Цім-бай» - 93, мы трэція!  
     Трэція, ня першыя, але які гэта быў вынік! Насуперак дажджу, размытым дарогам, часова сапсаванай оптыкі, хваробе некаторых чальцоў каманды. 93 віды ў такіх умовах – гэта перамога! Перамога над перашкодвмі, перамога добрага настрою і каманднага духу. Мы перамаглі, бо змагаліся да апошняга. Ад першай да апошняй хвіліны падтрымлівалі адзін другога, падтрымлівалі камандны дух і бадзёры настрой. 
   Першае месца заняла сапраўды дастойная каманда, каманда якая ішла да гэтай перамогі 6-ць год. Каманда, якая заўсёды была сумленнай і пад час спабору і пасля! Каманда, якая ўмее з гонарам прымаць і 2, і 3 месца. Шчыра віншуем каманду пераможцаў «Dream Team»! Але ў наступным годзе трымайцеся – з «Цім-бый» лёгка не будзе! :)

     П. С. Дрэннае надвор'е, зламаны бампер і штраф ДАІ толькі ўзмацнілі камандны дух і не сапсавалі выдатны настрой, які захаваўся яшчэ на доўга пасля заканчэння спабору. Вяртаючыся дамоў усе разам смачным тартом адзначылі 17 год нараджэння Аляксандра Рака! 

З павагай,
каманда «Цім-бай» у складзе 
Андрэя Абрамчука, Марыны Дзямешка, Сашы Сербуна, Сашы Рака

 

Увага!


Галасаванне адбываецца ў каментарах да артыкула і ацэньваецца ад 1 да 5. Улічваюцца галасы толькі зарэгістраваных на сайце наведвальнікаў. Галасаванне працягваецца да 11 верасян.

Каментары

 Вельмі цікавы і эмацыйны рэпартаж. Малайцы, а адмяне вам 5 балаў.

Чакаем, рэпартаж ад Дзяніса з "Туракохартлауба". Калі яшчэ хто саспее на рэпартаж, сардэчна запрашаю прыняць удзел, размясціце яго на сайце, ці дашліце мне на пошту tyteishi@gmail.com

Дзякуй - мне таксама спадабалася. На колькі хвілінаў быў разам з вамі: пад дажджом, у машыне і на рыбгасах...

Таму ад мяне 5 балаў.

 

 Як чалавек які перавозіў каманду "Цім-бай" ад старту да фінішу гатовы падпісацца пад кожным словам . . 

      мая адзнака - 5

 PS (Спадзяюся Саша Рак атрымае на дзень народзінаў навы Collins)

 

 Віншую ўсіх удзельнікаў і прызёраў!

Шчыра кажучы, успомніў маладосць  :-)

А яшчэ, у каторы раз пераканаўся ў тым, што гэта - сапраўды адкрытыя і шчырыя спаборніцтвы, дзе у барацьбе з надвор'ем, фартма, самім сабой ды іншымі камандамі - абсалютна кожны (але толькі з камандай) можа стаць пераможцай.

За расповяд - 5 балаў!

Да, захватываюший рассказ и вообще, очень интересно узнать, как это собственно происходит, спортивный бервочинг!

Раз уж я зарегистрированный участник, то оцениваю в 5 баллов :)

2khustochka Дык прыязжайце праз год - у першую суботу верасьня будзе новы чэмпіянат. Можна аднаму, а можна і са сваёй камандай у 4 чалавекі. Вось і паспрабуеце што і як, а можа і на Ўкраіне арганізуеце нешта падобнае потым!

biot - 11.09.2009 - 12:16

In reply to by Kiolk

Что-то не пойму. Я думал, что фраза "до 11 сентября" обозначает завершение конкурса в 23.59 10 сентября. Слово "включительно" я увидел только после всех комментариев.

biot - 11.09.2009 - 21:48

In reply to by АнаніЗм (госць)

Падарожник, Сярожа и АнаниЗм! Читайте внимательнее условия для голосования:

"Галасаванне адбываецца ў каментарах да артыкула і ацэньваецца ад 1 да 5. Улічваюцца галасы толькі зарэгістраваных на сайце наведвальнікаў.

Зарегистрируйтесь, и тогда голосуйте!

Разыгралася сапраўдная бітва!

Але магу паабяцаць - каб трошкі супакоіць эмоцыі -  што як толькі з'явіцца нагода разыграць наступны вызначальнік на нашым сайце, мы адразу ёй скарыстаемся!

Нашым калегам са Швэцыі замоўлены не толькі вызначальнікі, але і розныя гаджэты: налепкі, значкі, майкі і г.д., і г.д.  Мы таксама плануем выпускаць і свае сувэніры.

Так што назірайце птушак разам з намі!