Запрашаем на самую цікавую падзею года – канферэнцыю АПБ “Птушкі штодня” ў Гродна!

канферэнцыя АПБ у Гродна

Звычайна раз на два гады ў нас атрымліваецца падрыхтаваць канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення так, што на яе не сорамна запрасіць усіх аматараў назіранняў за птушкамі не толькі з Беларусі, але і з-за яе межаў. Сёлета канферэнцыя адбудзецца ў суботу-нядзелю 25-26 лютага ў гасціннай гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага. Самае цікавае пра назіранні, вывучэнне і ахову птушак Беларусі і не толькі будзе папулярна прадстаўлена ў нас аўтарамі даследаванняў. Не забывайма і пра магчымасць паразмаўляць з самымі цікавымі арнітолагамі і бёдуотчарамі нашага рэгіёну – запрашаем да сябе, бо сапраўды варта! Падрабязная праграма ніжэй.

Гродзенскае абласное аддзяленне

грамадcкай арганізацыі

“Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ)

Праграма

канферэнцыі “Птушкі штодня”,

прысвечанай памяці Георгія Васільевіча Гулеўскага (1941-2017)

Уваход і ўдзел у канферэнцыі вольны

 

Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага, пр-т Янкі Купалы, 82, г.Гродна

 

25 лютага, субота

9.00-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў

10.00-10.10

Адкрыццё канферэнцыі.

10.10-10.35

“Падзел экалагічных нішаў паміж арланам-белахвостам і арлом-маркутом” – к.б.н. Уладзімір Іваноўскі (АПБ, Віцебск)

10.35-11.00

“Новыя метады даследавання пугача і іх вынікі на Любліншчыне (”LIFE13 NAT/PL/000060”) – Sylwester Aftyka, Janusz Wójciak (Lubelskie Towarzystwo Ornitologiczne, Люблін))

11.00-11.25

“Птушкі на нашых сметніках”- к.б.н. Ірына Самусенка (НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, Мінск)

11.30-11.50

Каманднае маляванне ўдзельнікамі канферэнцыі Птушкі 2017 году з завязанымі вачыма.

12.00-12.30

                          Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя гімназіі.

12.30-13.00

Афіцыйная частка. Справаздача Савета аддзялення і Рэвізійнай камісіі за 2016 год і план дзейнасці аддзялення на 2017 год.

13.00-13.25

“Дубальты на Падляшшы: чым гэтыя кулікі здзівілі нас за 4 гады тэлеметрычнага сачэння” -  Michał Korniluk (Natura International Polska, Беласток)

13.25-13.50

“Чайкі Беларусі: вызначэнне ў палявых умовах” – Аляксандр Вінчэўскі (АПБ, Мінск)

14.00-14.50

                  Перапынак на АБЕД. Кулінарыя гімназіі.

15.00-15.30.

Прэм’ера дакументальнага фільма “SpringStruck” – прадстаўляе аўтар Дзьмітры Якубовіч (Film Studio "Aves", Гродна)

15.30-15.55

“Самыя цікавыя назіранні птушак на Гарадзеншчыне ў 2016 годзе” – Дзьмітры Вінчэўскі (сайт “Птушкі штодня” / Клуб200 АПБ, Гродна)

15.55-16.20

“Гнездаванне Сеўкападобных на паплавах Прыпяці” – Яўгенія Лучык (НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, Мінск)

16.20 -16.50

                                            Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя німназіі

16.50-17.15

“Птушкі паўвострава Ямал” – Дзяніс Кіцель (Birding Belarus, Маларыта)

17.15-17.40

“Поплаўныя луні з захаду і ўсходу Беларусі: ці ёсць адрозненні ў трасах міграцыі і месцах зімоўкі ў Афрыцы?” – Дзьмітры Вінчэўскі (Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Гродна)

17.40-17.55

“Гнездаванне белых буслоў у Гродзенскім заапарку“ – Віталь Гуменны (Гродзенскі заапарк, Гродна)

17.55-18.10

                                    Падвядзенне вынікаў канферэнцыі.

19.00-23.00

Урачыстая вячэра для паўналетніх сябраў АПБ і гасцей канферэнцыі. Кошт - 25 руб. або 50 zl.

У праграме магчымыя змены – сачыце на www.birdwatch.by  

Дзякуем за лагістычную падтрымку сайту “У Беларусь – без візы!” www.przepustkanabialorus.pl     

 

Перад пачаткам канферэнцыі будуць адкрытыя

персанальная фотавыстава Дзьмітрыя Якубовіча “Нашы вядомыя і невядомыя птушкі”

і мемарыяльная фотавыстава “Прырода на здымках Жоржа Гулеўскага (1941-2017)”

КАНТАКТ з АРГКАМІТЭТАМ: Андрэй Храмогін: маб. +375 336-240893

Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730-118, маб. +375-336-887589 , Э-пошта: harrier@tut.by

Віталь Гуменны: маб. +375-292- 842391, Э-пошта: calamita@mail.ru     

Для іншагародніх магчымы бясплатны начлег у сябраў АПБ з Горадні – звязвайцеся з намі загадзя !

                                                                 

Калі ў Вас ёсьць магчымасць і жаданне дапамагчы ў арганізацыі і правядзенні канферэнцыі, звязвайцеся з аргкамітэтам!

Пад час канферэнцыі можна будзе набыць або замовіць:

майкі-цішоткі, вызначальнікі, кнігі, часопісы, календары, налепкі, відэафільмы, паштоўкі, кубкі ды іншую прадукцыю пра птушак або з іх выявамі.і заплаціць сяброўскія складкі за 2017 год ці далучыцца да сябраў АПБ 

Канферэнцыя адбудзецца  ў актавай залі гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна – адрас: праспект Янкі Купалы, 82

Праезд да  прып. “Гасцініца “Турыст”, далей перайсці дарогу і ісці прыкладна 5 хвілін у бок лесапарку Румлёва (гл. схему ніжэй).

Ад чыгуначнага вакзалу да Савецкай плошчы на аўт. №№3 і 14, далей аўт.№ 1 або трал.№9

Ад прыпынку “Абласная філармонія” аўт. № 1 і любыя тралейбусы (№№ 8, 9, 12).

Ад Аўтавакзалу аўт. №1.

З усіх прыпынкаў магчымы даезд маршрутнымі таксі (кошт 1 руб.).

26 лютага, нядзеля

10.30-16.00. Палявая экскурсія на птушак (з абедам). 

Для тых, у каго няма ўласных, на час экскурсіі могуць быць выданы вызначальнікі і біноклі. Запісвайцеся на экскурсію ў Аргкамітэце загадзя! Экскурсія будзе адбывацца пад кіраўніцтвам дасведчаных бёдуотчараў з трубамі.

Ад’езд са стаянкі на вул.Падольная насупраць дома 8.

Чакаем Вас !

:

схема

 

 

 

 

 

 

 

Comments