Дасягнуты значныя поспехі ў вынішчэнні качкі-інтрадуцэнта

Пасля радыкальных мераў, прынятых да амерыканскіх савак (Oxyura jamaicensis), іх колькасць у Вялікабрытаніі зменшылася да толькі 120 птушак.
Паводле ўрадавых дадзеных, за апошнія пяць гадоў атрымалася застрэліць каля 4400 гэтых качак-інтрадуцэнтаў. Арганізацыі, якія падтрымліваюць вынішчэнне амерыканскіх савак – такія, як RSPB, кажуць, што гэта неаьходна для таго, каб захаваць ад знішчэння іншыя віды птушак. Тыя, хто выступае супраць кажуць, што гэта зусім не такія неабходныя дзеянні, да таго ж барацьба з імі вельмі дарагая.

Амерыканскія саўкі паходзяць з Паўночнай Амерыкі і трапілі ў Вялікабрытанію ў 1940-я гады. Эксперты кажуць, што з-за вольнага скрыжоўвання з абарыгеннымі для Еўропы еўрапейскімі саўкамі (Oxyura leucocephala), якія яшчэ сустракаюцца ў Гішпаніі, апошні від апынуўся на мяжы знікнення. 
Лічбы, падрыхтаваныя Дэпартамэнтам па навакольнаму асяроддзю, харчаванню і справах сельскай мясцовасці (Department for Environment, Food and Rural Affairs (Defra)) кажуць, што 1365 амерыканскіх савак было забіта ў 2008, 717 у 2009 і 386 у мінулым годзе.
 

Паляўнічыя з Defra забівалі іх паводле адмысловай ліцэнзіі ад дзяржавы. Малодшы намеснік міністра навакольнага асяроддзя Рычард Бэн’ён (Richard Benyon), сказаў: "Defra лічыць праграму па вынішчэнню вельмі эфектыўнай. Мы працягнем яе выкананне да поўнага вынішчэння /качкі-інтрадуцэнта/.”
Агульнакраёвае вынішчэнне амерыканскіх савак пачалося ў 2003 годзе з адмысловай праграмай пасля афіцыйнай просьбы ад ураду Гішпаніі.
У 2007 годзе зоаахоўнікі з Greater Manchester спрабавалі прыпыніць адстрэл качак. Яны аргументавалі свае дзеянні тым, што еўрапейскія саўкі паступова ўзнаўляюць сваю папуляцыю самастойна. Іншыя крытыкі праграмы казалі пра тое, што яна мае нешмат сэнсу пакуль да яе не далучацца іншыя еўрапейскія краіны, дзе распаўсюджана амерыканская саўка як інтрадуцэнт.


Аднак RSPB заўсёды падтрымлівала барацьбу з інтрадуцэнтам.
Дэвід Хоккам (David Hoccom), кіраўнік відавога аддзелу арганізацыі сказаў: "Гэта вельмі непрыемна, што прыходзіцца выкарыстоўваць такія меры, аднак як вынік мы спадзяемся на тое, што будучыня еўрапейскіх савак стане нашмат больш бяспечнай”.
За апошняе дзесяцігоддзе еўрапейская саўка так значна зменшыла сваю колькасць, што яе знікненне стала вельмі імаверным, таму неабходныя ўсе магчымыя меры, каб захаваць гэты від птушак.
 

Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак амерыканскай саўкі з www.natureconservationimaging.com 
 

На гэтую тэму:
Мэта – вынішчыць качку-інтрадуцэнта

Праект па вынішчэнні качкі-інтрадуцэнта працягнуты

“Жалезная заслона” хоць у нечым аказалася карыснай

У Польшчы будзе можна больш эфектыўна вынішчаць жывёл-інтрадуцэнтаў?

Паспяховы працяг грандыёзнага праекту па ўзнаўленні прыродных экасістэм на востраве Мана

Выратаваць самую рэдкую качку на Свеце

Прынц Чарльз ачоліў рух супраць самага вядомага віда-інтрадуцэнта ў Вялікабрытаніі