У птушак-гараджан большы мозг

Паводле навукоўцаў, у відаў птушак, якія жывуць у горадзе, памер мозгу адносна памераў цела аказаўся большы. Таксама было паказана, што менавіта некаторыя рысы, характэрныя для сямействаў увогуле адпавядаюць за тое, што іх канкрэтныя прадстаўнікі адаптуюцца да жыцця ў еўрапейскіх гарадах.

Птушкі, якія паспяхова адаптаваліся да жыцця у гарадах гэта розныя віды сініц, вароны, кавалікі і крапіўнікі. Ўсе яны паходзяць з сямействаў, прадстаўнікі якіх маюць параўнальна вялікі мозг адносна памераў цела. 
Навукоўцы лічаць, што большы мозг дазваляе хутчэй адаптавацца да зменлівых умоваў жыцця ў гарадзкім асяроддзі.
Арнітолагамі з Цэнтру эвалюцыйнай біялогіі ва Ўпсале (Швецыя) і з Біялагічнай станцыі Donana ў Сэвільі (Гішпанія) вывучаліся 82 віды птушак з 22 сямействаў.
Пад час дэталёвага абследавання авіфауны 12 гарадоў у Францыі і Швейцарыі была зроблена спроба асэнсавання чаму адны віды птушак больш паспяховыя ў гарадах чым іншыя.
"Мы цікавіліся ці можа гібкасць паводзінаў павялічыць шанцы віду паспяхова каланізаваць гарады” – сказаў адзін з экспертаў д-р Аляксей Маклакоў.
"Зразумела, што цэнтр сучасных гарадоў уяўляе з сябе вельмі непрыемнае асяроддзе для большасці відаў і магчымасць выкарыстоўваць разнастайную ежу або выпрацаваць новыя тэхнікі яе спажывання ці выкарыстаць нестандартныя месцы для гнездавання могуць стаць паспяховым напрамкам адаптацыі”.
Навукоўцы вывучалі прадстаўнікоў розных сямействаў і знайшлі адно ключавое падабенства – ў відаў, якія здольныя гнездаваць у цэнтрах гарадоў, параўнальна вялікія памеры мозгу адносна памераў цела.
Папярэднія даследаванні высветлілі, што інавацыйныя паводзіны ў птушак і звяроў звязаныя з большым памерам мозгу.
Цяпер міжнароднай камандзе навукоўцаў атрымалася знайсці першы доказ у падтрымку таго, што памер мозга грае ключавую ролю ў выжыванні жывёлаў ва ўрбаністычным асяроддзі.


Хаця некаторыя віды – такія, як вясковыя ластаўкі, якія маюць параўнальна малы мозг – таксама паспяхова гняздуюць у гарадах, яны не могуць быць прызнаныя сапраўды адаптаванымі да гарадоў, таму што яны знайшлі і выкарыстоўваюць у іх толькі падобныя да прыродных біятопы і структуры.
Высновы, зробленыя ў гэтай працы, маюць вялікую ролю і для аховы птушак. Таму што атрымліваецца, што прадстаўнікі цэлых сямействаў не змогуць адаптавацца да жыцця ў гарадах калі мы не заставім ці не створым там адпаведнага памеру фрагменты іх прыродных біятопаў.
Артыкул быў апублікаваны ў часопісе Biology Letters.

Паводле www.news.bbc.co.uk (тэкст і здымак сіняй сініцы) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:

Разумныя гракі пацверджваюць старажытную байку
 

”Гарадзкія” і “сельскія” птушкі могуць не пазнаваць адны адных

Чаротніцу можна пабачыць у цэнтры Гродна

Бусел … на балконе!

Белыя буслы ўпадабалі цэнтр Гродна