Адна з самых знакамітых птушак чарговы раз трапіла на старонкі СМІ. Яна ізноў перамагла самыя смелыя чаканні, кранула сэрцы амерыканцаў, аб’яднала навукоўцаў і школьнікаў і дачакалася ўласнай біяграфіі ў выглядзе кнігі.
Аднак імя птушкі – В95 - не зусім звычайнае і належыць асобіне амерыканскага падвіду ісландзкага пясочніка (Calidris canutus rufus). Гэта невялікі кулік, які двойчы на год здзяйсняе міграцыйныя падарожжы на адлегласць каля 16 тысяч кіламетраў: летам ляціць з месцаў гнездавання ў арктычнай Канадзе на зімоўку ў аргентынскую Tierra del Fuego, а вясной вяртаецца назад. Пераадолены маршрут большы, чым адлегласць паміж Зямлёй і Месяцам.
На працягу апошніх 19 год арнітолагі, якія пазначылі пясочніка акрамя звычайнага металічнага кальца таксама адмысловым пластыкавым сцяжком з камбінацыяй "B95", сёлета ізноў бачылі птушку і сфатаграфавалі яе. За гэты час яна праляцела не менш за 400 тысяч кіламетраў! Упершыню пад час міграцыі яе адзначылі 16 мая ў Mispillion Harbor (штат Delaware, ЗША).
Амерыканскія ісландзкія пясочнікі некалі дасягалі колькасці нават да 100 тысяч у Дэлаверскім заліве, аднак з-за перапромыслу мясцовага віду краба людзьмі, значна зменшылі яе ў апошнія гады.
Пад час назіранняў за пералётамі куліка, B95 стаў адным з самых знакамітых сымбаляў доўгадыстанцыйнай міграцыі птушак. У мінулым годзе ў яго гонар Філіп Хуз (Phillip Hoose) напісаў кнігу пад назвай Moonbird, а мясцовыя ўлады паставілі яму помнік у Mispillion Harbor. Паводле www.news.mongabay.com (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by На гэтую тэму: ЭПІЧНЫЯ МІГРАЦЫІ ПАЛЯРНЫХ КРЫЧАК ПАЦВЕРДЖАНЫ СУЧАСНЫМІ ТЭХНАЛОГІЯМІ НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ПТУШЫНЫЯ ПАДАРОЖЖЫ ДОЎГАЯ ДАРОГА ДАДОМУАДКРЫТЫ САМЫ ДОЎГІ МІГРАЦЫЙНЫ ШЛЯХ НАСЯКОМЫХ, ЯКІ ЗВЯЗАНЫ З МІГРАЦЫЯЙ ПТУШАК
САМАЯ СТАРАЯ ПТУШКА Ў ПРЫРОДЗЕ ІЗНОЎ ВЫГАДОЎВАЕ ПТУШАНЯ- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Проніч - 17.11.2013 - 18:47
Дзякуй за працу, Зьміцер.
Дзякуй за працу, Зьміцер.