Даўно вядома, што тое, што многія ўспрымаюць як хвост самцоў паўліна (Pavo cristatus), насамрэч з’яўляецца шыкоўнымі пер’ямі надхвосця. Нядаўнія ж даследаванні паказалі, што гэтыя параўнальна цяжкія і нязручныя структуры ніяк не ўплываюць на здольнасць птушак да палёту.
Такія пёры надхвосця могуць вырастаць да 1,5 м даўжынёй і агулам важаць нават да 300 грам. Да гэтага часу лічылася, што самцы ахвяруюць здольнасцю да хуткага ўзлёту і пасадкі, каб быць больш атракцыйнымі для самак.
Даследчыкі з універсітэту Лідса (University of Leeds) адкрылі з дапамогай двух хуткасных відэакамер, што насамрэч гэта не той выпадак.
Каманда д-ра Грэхэма Эск’ю (Dr Graham Askew) здымала ўзлёты і пасадкі пяці самцоў паўлінаў. Птушкі здымаліся ў рэжыме 3D як у поўным шлюбным уборы, так і без доўгіх пёраў надхвосця (яны звычайна выпадаюць на прыканцы сезона размнажэння). Аказалася, што бачнай розніцы для птушак не было!
Размяшчэнне цэнтру цяжасці, рухі крыламі і пер’яў надхвосця фіксаваліся і вызначаліся высілкі птушак пад час першых двух узмахаў крыламі. Аказалася, што значнай розніцы ў колькасці патрэбнай для гэтага энергіі паміж самцамі з доўгімі пёрамі надхвосця і без іх не было.
Эфект доўгіх выступаючых ззаду цела пёраў таксама вызначалі ў аэрадынамічнай трубе, ствараючы паток паветра, аналагічны ветру. Хаця высілак птушак павялічваўся ў два разы, аднак быў параўнальна кароткачасовым.
Тым не менш, магчыма, што гэтыя пёры ўсё ж уздзейнічаюць на палёт і стабільнасць бегу, і вядома, што самцы выкарыстоўваюць каля 3% дзённай метабалічнай энергіі пад час адрастання гэтых пёраў. Канешне, і нейкія іншыя невялікія адмоўныя эфекты магчымыя для самцоў, але яны значна меншыя, чым меркавалася раней.
Крыніца:
Askew, G N. (2014) The elaborate plumage in peacocks is not such a drag. Journal of Experimental Biology 217: 3237-3241.
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскi
Здымак паўліна яго ж
На гэтую тэму:
Калібры могуць паскарацца хутчэй за рэактыўныя самалёты!АДКРЫТА ТАЙНА ВЯЛІКІХ ДЗЮБАЎ ТУКАНАЎ
ПЕР’Е-СКРЫПКА
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ