Аддзяленне таварыства ў Шатландыі (RSPB Scotland) абвесціла пра куплю ва ўласнасць прыроднага рэзервата Dunnet Head, які знаходзіцца на самай паўночнай частцы Брытаніі за грошы, атрыманыя ад Heritage Lottery Fund.
Скалістае ўзбярэжжа, якім фактычна з’яўляецца рэзерват, ёсць домам для калоніі тысяч гняздуючых тут марскіх птушак: тупікаў (Fratercula arctica), кайраў, гагарак (Alca torda), глупышоў (Fulmarus glacialis) і трохпалых чаек (Rissa tridactyla).
Таварыства арэндавала гэтае месца агульнай плошчай каля 16 га з траўня 2008 году, але цяпер змагла дамовіцца з прыватнай асобай-ўладальнікам пра куплю ўчастка.
Дэйв Джонс (Dave Jones), мэнэджар рэзервату, сказаў: “Dunnet Head – сапраўды выкючна прыгожае месца. З яго адкрываюцца шыкоўныя віды на Аркнейскія астравы. Але найважнейшым для нас з’яўляецца калонія марскіх птушак і выдатная магчымасць паказаць гэтыя прыгожыя віды наведвальнікам рэзервату. Многія нашы віды марскіх птушак значна змяншаюць сваю колькасць, таму крытычна важна, каб іх гнездавыя тэрыторыі адпаведна ахоўваліся”.
Бэн Колсан (Ben Colson), былы ўладальнік, і яго сям’я, даглядалі Dunnet Head апошнія 25 год, прычым яго асноўнай мэтай было не дапусціць некарысных зменаў для гняздуючых тут птушак. Цяпер ён упэўнены, што гэтыя змены не наступяць і пасля яго смерці.
Ужо сёлета RSPB Scotland падрыхтуе адмысловыя пешыя маршруты і буклеты для наведвальнікаў рэзервату, якія змогуць дэталёва распавесці пра прыродную і археалагічную спадчыну гэтага месца.
Паводле www.rspb.org.uk (тэкст і фота) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
RSPB купіла востраў, каб захаваць на ім прыроду
Птушыны мегаполіс, або мае прыгоды на Сэйшэлах
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ