Вынікі конкурсу падтрымкі маладых даследчыкаў падведзеныя

У лютым-сакавіку прымаліся заяўкі маладых даследчыкаў на Мемарыяльную Праграму падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010) за 2016 г. Мэта праграмы – падтрымка маладых даследчыкаў у галіне арніталогіі ў рэалізацыі іх палявых даследванняў, стымуляванне да публікавання вынікаў сваіх даследванняў. Падведзены вынікі конкурсу! 

У гэтым годзе было атрымана 2 заяўкі ад маладых даследчыкаў з Гомеля і Мiнска. Тэматыка прапанаваных даследванняў датычыла вывучэння міграцыі асобных вiдаў, напрыклад, кнігаўкі, а таксама арніталагічных даследванняў асобных тэрыторый Палесся. Згодна з рашэннем Камітэту, найбольшую колькасць балаў атрымала заяўка Настассі Кузьмянковай «Каляровае азнакаванне кнігаўкі ва ўмовах беларускіх аграландшаўтаў». Неўзабаве аўтарка атрымае запатрабаваную падтрымку.

Дадаткова ў рамках Праграмы будзе падтрымана і другая заяўка «Птушкі поймавых вадаёмаў ракі Днепр у межах Рэчыцкага раёна», калі аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам Аліны Каралёвай дастасуецца да некаторых рэкамендацый Камітэту і Сакратарыяту Праграмы.

Неўзабаве Сакратарыят Праграмы скантактуецца з аўтарамі.

Віншуем і жадаем поспехаў у рэалізацыі даследаванняў!

 

Андрэй Абрамчук, Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ

Здымак кнігаўкі – Аляксандра Эрдмана