Viasna-2024 2024

  • 24.06.2009 - 20:03 | Harrier

    Знойдзеннае месца гнездавання займаецца сокаламі і сёння. Такім чынам гэтае гняздо – самае старое, знойдзенае для драпежных птушак. Тры другіх гнязда гэтых самых вялікіх у Свеце сокалаў, якім больш за 1000 гадоў, таксама знойдзеныя на Грэнландыі. На адным з іх знойдзены пер’я птушкі, якая займала яго больш чым 600 гадоў таму.
    Тым не менш, орнітолагі мяркуюць, што пацяпленне клімату можа хутка выгнаць сокалаў з іх “старажытных” наседжаных месцаў.

  • 24.06.2009 - 16:39 | Harrier

    Сямейная сцэнка сям’і дропаў з птушанём не назіралася ў Вялікабрытаніі з 1832. І вось, у пачатку чэрвеня 2009 г. адразу дзве самкі гэтага глабальна пагражаемага віда птушак паспяхова вывелі птушанят. Гэтая радасная навіна з вялікім уздымам была ўспрынята камандай навукоўцаў і валанцёраў, якая на працягу некалькіх апошніх гадоў прыкладае вялікія намаганні, каб вярнуць на гнездаванне самую цяжкую лятаючую птушку Свету. Для мераў бяспекі месцазнаходжанне гнёздаў трымаецца ў сакрэце.

  • 24.06.2009 - 10:27 | Harrier

    Парэшткі дыназаўра, адкапанага ў Заходнім Кітаі, праліваюць новае святло на магчымы шлях эвалюцыі костак крыла птушак. Узрост парэштак быў ацэнены на 160 мільёнаў гадоў і новы від атрымаў назву Limusaurus inextricabilis. Добрая захаванасць шкілету гэтага дыназаўра дапамагае праследзіць шлях ад пяціпальцавай канечнасці папярэднікаў птушак да трохпальцавай апошніх.
     Праца, апублікаваная ў часопісе Nature, кажа пра тое, што хутчэй за ўсё ў крылах птушак захаваліся сярэднія тры пальцы, чым скрайнія.

  • 24.06.2009 - 10:10 | Harrier

    Новая навуковая праца кажа пра тое, што першыя пёры сваім з’яўленнем, напэўна, абавязаныя візуальным дэманстрацыям. Пацверджанне гэтаму было “адкапанае” ў паўночна-усходнім Кітаі, дзе знайшлі парэшткі дыназаўраў узростам 125 мільёнаў гадоў.
    Каманда навукоўцаў, артыкул якіх быў апублікаваны ў часопісе PNAS journal, піша пра тое, што іх знаходка дапаможа зразумець паходжанне пер’я.

  • 24.06.2009 - 10:01 | Harrier

    Адзіны від птушак – эндэмік Брытанскіх астравоў, быў выключаны з Чырвонага спісу рэдкіх і знікаючых відаў жывёл гэтай краіны.
    Каралеўскае таварыства абароны птушак (RSPB – партнёр BirdLife у Вялікабрытаніі) прызнала папуляцыю шатландзкага крыжадзюба стабільнай і не адпавядаючай больш статусу “знікаючага віда”. Аднак крыжадзюб – адзін з нямногіх добрых прыкладаў відаў, статус аховы якіх атрымалася знізіць у 2009 годзе. Падрабязней пра  новы Чырвоны спіс Вялікабрытаніі гл. тут: http://www.birdwatch.by/news/345

  • 22.06.2009 - 15:01 | Kiolk

        З заканчэннем вясны лагічна падышла да заканчэння першая інтэрактыўная акцыя нашага сайта “Сочым за прылётам нашых птушак”, таму варта падвесці вынікі яе і паглядзець, што атрымалася і куды можна рухацца далей. 
    Адной з мэт дадзенай акцыі была спроба адсачыць прылёт птушак на Беларусь, у гэтым годзе абмежаваліся толькі Гарадзенскай вобласці (па прычыне станаўлення сайта). Канешне, пра нейкія дакладныя феналагічныя звесткі казаць не прыходзіцца, але агульную карціну атрымаць можна. 

  • 21.06.2009 - 22:40 | Harrier

    Каманда альпіністаў была выклікана, каб спусціць на зямлю і закальцававць дзьвюх 25-дзённых птушанят вандроўнага сокала ў Норфамберландскім лесе (Northumberland Forest) (Вялікабрытанія).
    Папуляцыя гэтага яшчэ некалькі гадоў таму зніклага не толькі на гэтай тэрыторыі, але і амаль па ўсёй краіне сокала цяпер стабільная.

  • 21.06.2009 - 20:45 | Harrier

    Ніжэй Вы знойдзеце найбольш цікавыя моманты з правілаў нашых калег з Польшчы, некаторыя з нашых правіл можна дапоўніць амаль не змяняючы польскімі пунктамі, некаторыя трошкі змяніць ці падкарэктаваць. Свае меркаванні, калі ласка, размяшчайце ў Каментарах пад гэтым артыкулам (што могуць рабіць нават не зарэгістраваныя карыстальнікі нашага сайту).
     

  • 17.06.2009 - 15:22 | Kiolk

        К семи чудесам света древности мы относим Египетские пирамиды, висячие сады Семирамиды, храм Артемиды в Эфесе, статую Зевса Олимпийского, мавзолей в Галикарнасе, Колосса Родосского, маяк на острове Фарос. Увы, из старого списка сохранились только Египетские пирамиды.
    Идея обновить список пришла в голову режиссёру и музейному куратору Бернарду Веберу. И вот 07.07.07 на специальной церемонии в Лиссабоне было провозглашено 7 новых чудес света : Римский Колизей, Тадж – Махал, Петра – столица Идумеи, статуя Христа Спасителя в Рио – де – Жанейро, Мачу – Пикчу в Перу, Пирамиды Чичен – Ица.

  • 17.06.2009 - 00:21 | Harrier

    Арганізацыя BirdLife South Africa сфармавала адмысловую працоўную групу, каб захаваць дропаў на тэрыторыі краіны. “З 10 відаў, якія сустракаюцца ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы, 6 занесены ў Чырвоную кнігу” – падкрэсліў Марк Андэрсон (Mark Anderson), выканаўчы дырэктар арганізацыі. 

  • 16.06.2009 - 00:23 | Harrier

       Па прыкладу Вялікабрытаніі, ў Бразіліі з 2006 году пачалі праводзіць Birdwatching Fair – Фэст-ярмарку для бёдуотчараў. Называецца ён AVISTAR, і штогод збірае ўсё больш наведвальнікаў. Фэст праходзіў у парку Villa-Lobos у адным з найбуйнейшых гарадоў Бразіліі – Сан Паула.

  • 14.06.2009 - 16:47 | Harrier

    У мінулым месяцы нарэшце друкам выйшла кніга: Дз.Вінчэўскі. Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі. Мн.: АПБ, 2008. – 198 с.
     Падрыхтаваная сябрамі АПБ з Гродзенскага абласнога аддзялення дзякуючы Амбасадзе Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь і Каралеўскаму таварыству абароны птушак (RSPB). Яе папяровы наклад прадугледжваецца распаўсюджваць сярод настаўнікаў-сябраў АПБ на адмысловых семінарах, прысвечаных інтэрактыўным методыкам навучання.
    А з 13 чэрвеня, дзякуючы зацікаўленасці і падтрымцы адукацыйнага партала www.nastaunik.info , электронны варыянт кнігі ў фармаце pdf (6,91 Мб) кожны можа спампаваць тут: http://nastaunik.info/files/f/320_Puciavod.pdf

  • 13.06.2009 - 23:29 | Harrier

    Інтэрнэт-сайт www.xeno-canto.org быў задуманы і пачаў стварацца яшчэ 4 гады таму спачатку толькі для некамерцыйнага распаўсюджання галасоў птушак з абодвух Амерык. Аднак праект стаў з часам настолькі папулярным, што цяпер па колькасці наведвальнікаў займае 22 месца ў рэйцінгу бёрдуотчарскіх сайтаў і мае вялізарную калекцыю галасоў птушак практычна з усяго Свету.

  • 13.06.2009 - 19:44 | Harrier

    Па інфармацыі, атрыманай ад вугорскіх калег, адзін з сокалаў-балaбанаў, памечаны спадарожнікавым GPS-перадатчыкам, зноў заляцеў на поўдзень Беларусі.
    Цікава, што менавіта гэты малады самец, які атрымаў імя Лехель, амаль год таму ў сярэдзіне чэрвеня таксама правёў некалькі дзён на Палессі, а ўпершыню заляцеў у нашу краіну ў траўні мінулага года. Трохі раней за Лехеля ў Беларусь заляцеў іншы малады самец балaбана – Барнабас.

  • 12.06.2009 - 18:56 | Harrier

    Новая справаздача сцвярджае, што паміж 2000 і 2008 гг. колькасць марскіх птушак тут зменшылася ў сярэднім на 19%.
    Прадстаўнік адной з арганізацый, якая рыхтавала справаздачу, праф. Колін Гэлбрэйф (Colin Galbraith) са Scottish Natural Heritage (SNH) амаль пэўна галоўнай прычынай гэтай негатыўнай тэндэнцыі лічыць недахоп ежы з-за моцнага змяншэння колькасці дробных відаў рыбы, найперш пясчанак (Ammodytes spp.).
    SNH сцяврджае, што хутчэй за ўсё на рыбу падзейнічала падвышэнне тэмпературы марской вады. Ў сваю чаргу меншая колькасць даступнай для птушак рыбы прывяла з года ў год да меншай колькасці дарослых птушак, якія змаглі выжыць. Адначасова паднялося на крыло недастатковая колькасць птушанят каб, хаця б замяніць памерлых дарослых птушак.