Гэтае чучала захоўваецца ў кабінеце біялогіі школы ў в.Радастава (Драгічынскі раён, Берасцейшчына). Ціркушка (Glareola sp.), якую неабходна вызначыць да віду па здымках, здабыта ў навакольлі вёскі некалькі гадоў таму.
Дагэтуль у нашай краіне адзначана толькі стэпавая ціркушка (Glareola nordmanni), якая сустрэта адзінкава на гнездаванні, а таксама зрэдку адзначаецца на пралёце.
Алег Кальчанка,
Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ,
Здымкі аўтара
КАМЕНТАРЫ