- 07.05.2026 - 10:38 | HarrierКожны сезон назіранняў за жыццём сокалаў он-лайн унікальны. Бо акрамя тых самых гнездавых ніш на шматпавярховіку, усе іншыя абставіны могуць мяняцца: сокалы ў парах могуць змяніць партнёра, або самец выбраць не адну самку, а самка – не аднаго самца; надвор’е і даступнасць здабычы, ад якіх залежыць фізіялагічны стан самак і колькасць сфармаваных для адкладкі яек і тэрміны іх адкладкі розняцца ў розныя гады і шмат чаго іншага бывае інакш. Таму наступныя месяцы сумна не будзе – запрашаем глядзець 17-ы сезон разам з намі!
- 29.05.2026 - 19:40 | Harrier
- 28.05.2026 - 12:09 | HarrierАмерыканская саўка трапіла ў першы Спіс найбольш небяспечных інвазійных відаў-інтрадуцэнтаў для Еўропы ў 2016 годзе. Аднак яе вынішчэнне на нашым кантыненце пачалося значна раней - больш 20 гадоў таму.
- 25.05.2026 - 11:04 | HarrierУ мінулым, 2025-м годзе, у Польшчы было адзначана першае паспяховае гнездаванне малага баклана ў складзе невялікай калоніі на адным з рыбгасаў на поўдні краіны ў Малапольскім ваяводзтве. Гэты выпадак узмацніў тэндэнцыю на аднаўленне віда ў Еўропе.
- 08.05.2026 - 17:40 | Harrier
Вялікая міжнародная каманда навукоўцаў правяла ў прыродзе шэраг эксперыментаў з рознымі відамі дзікіх птушак, якія жывуць у нашых гарадах у розных еўрапейскіх краінах. Некаторыя вынікі моцна здзівілі даследчыкаў: між іншым аказалася, што птушкі не толькі адрозніваюць жанчын ад мужчын (нават калі гэта візуальна няпроста), але яшчэ і больш асцярожныя ў адносінах да першых.
- 06.05.2026 - 01:09 | HarrierВыкарыстанне звалак смецця як ключавых месцаў харчавання белымі бусламі добра задакументаванае як параўнальна нядаўні фенамен найперш для некаторых краін Заходняй Еўропы і Паўночнай Афрыкі. Негледзячы на патэнцыйную небяспеку для птушак, ежа адтуль змяншае агульны час харчавання буслоў і спрыяе энергетычнай эфектыўнасці падобных паводзін. Як вынік, тысячы буслоў харчуюцца нашым смеццем не толькі на месцах гнездавання, але і пад час міграцыі, і на зімоўцы.
- 30.04.2026 - 11:06 | Harrier
Кошты і выйгрышы разлёту птушанят пасля вылету з гнязда залежаць ад канкрэтнай стратэгіі, якую яны выбіраюць. Аднак механізмы і рэалізацыя гэтых стратэгій яшчэ малапазнаныя ў многіх відаў.
- 16.04.2026 - 23:55 | HarrierУ новым, доўгачасовым даследаванні навукоўцы спецыяльна адбіралі самак японскіх перапёлак у дзве групы: якія адкладваюць параўнальна вялікія яйкі і параўнальна малыя. З-за таго, што ў перапёлак птушаняты вывадковага тыпу, самкі не трацяць шмат энергіі на іх гадаванне і іх галоўны падзел уласнымі рэсурсамі з патомствам адбываецца пад час фармавання і адкладкі яек.
- 03.04.2026 - 20:00 | HarrierАдна з некалькіх звычайных зязюляў, перамяшчэнні якіх можна адсочваць дзякуючы спадарожнікавым перадатчыкам, размешчаным на іх Брытанскім арніталагічным трастам (BTO), ў рэкордны тэрмін прыляцела на наш кантынент пад час вяртання на Брытанскія астравы з зімоўкі ў Афрыцы.
- 02.04.2026 - 20:24 | Harrier
Вялікія памерам дуплы вельмі важныя для любой лясной экасістэмы, аднак іх колькасць звычайна абмежаваная. Такія дуплы ахвотна займаюць для гнездавання некаторыя віды птушак вялікага памеру, для адпачынку і размнажэння млекакормячыя і нават сацыяльныя насякомыя.
- 25.03.2026 - 00:23 | HarrierДзякуючы Картатэцы рэдкіх птушак (Kartotekа Rzadkich Ptaków) былі ахарактэрызаваныя гняздуючыя папуляцыі для 30 рэдкіх таксонаў (30 відаў і 3 падвідаў) Польшчы за 2023 год, апісана іх велічыня, размяшчэнне і трэнды (калі яны ёсць).
- 22.03.2026 - 11:21 | HarrierСамка вялікага кулёна усталявала новы рэкорд працягласці жыцця віду на Брытанскіх астравах. Птушка, якая была акальцавана птушанём на востраве Brownsea у графстве Dorset (паўднёвы захад Англіі) у верасні 1992 г., назіралася сёлета у пачатку сакавіка ў мясцовасці New Forest на поўдні Англіі і такім чынам жыве ўжо 33 гады і 8 месяцаў.
- 21.03.2026 - 14:38 | Harrier
Сутыкненні птушак з шыбамі застаюцца адной з галоўных прычын іх смяротнасці па ўсяму Свету, звязанай з дзейнасцю чалавека. У прыродзе няма вертыкальных паверхнасцяў, якія б былі празрыстымі або адлюстроўвалі наваколле і таму птушкі іх не заўважаюць і разбіваюцца. Лакальныя даследаванні ўзроўняў такой смяротнасці паказваюць, што актыўнасць розных відаў-падальшчыкаў можа значна змяняць агульную карціну гібелі птушак, з-за таго, што іх трупы знікаюць яшчэ да правядзення ўлікаў.
- 11.03.2026 - 20:54 | HarrierГракі жывуць у параўнальна вялікіх і шумных калоніях, таму многім здаецца, што іх усё яшчэ шмат навокал. Насамрэч жа сытуацыя віда ў Польшчы апошнія дзесяцігоддзі негатыўная: сельскагаспадарчыя палеткі гракам ужо некамфортныя, а ў гарадах іх калоніі стараюцца знішчыць як толькі з'яўляецца такая магчымасць.
- 06.03.2026 - 11:32 | HarrierСамка малага лебедзя, вядомая як Галіна, першы раз прыляцела на зімоўку ў Вялікабрытанію. Закальцаваная яна была птушанём 20 гадоў таму на месцы вылуплення ў расійскай тундры ў дэльце Пячоры пад час стварэння маштабнай схемы маніторынгу віду ў Еўропе, якой займаўся брытанскі Wildfowl and Wetlands Trust (WWT) разам з арганізацыямі-партнёрамі.



КАМЕНТАРЫ