- 26.09.2016 - 22:26 | HarrierНавукоўцы сёлета ўпершыню назіралі за паспяховым гнездаваннем крычак-чэграваў (Hydroprogne caspia) на паўночна-заходнім узбярэжжы Аляскі. Гэта амаль 1600 км далей на поўнач, чым звычайна!
- 21.09.2016 - 15:37 | HarrierУчора Сача Дэнч (Sacha Dench) з брытанскага Траста для водаплаўных птушак і водна-балотных угоддзяў (Wildfowl and Wetlands Trust (WWT)) узняла ў паветра свой летальны апарат – парашут з прапеллерам - над расійскай тундрай, каб разам з малымі лебедзямі (Cygnus columbianus) праляцець увесь іх шлях у 7 тысяч км на зімоўку ў Вялікабрытанію.
- 20.09.2016 - 19:38 | Harrier
Амаль камплетны шкілет маўрыкійскага дронта (Raphus cucullatus) – віда, які стаў іконай знікнення відаў па віне чалавека –неўзабаве трапіць на аўкцыён ўпершыню за сто гадоў.
- 17.09.2016 - 13:35 | HarrierДругі прадстаўнік сямейства крумкачовых паказаў, што можа лоўка ашчупваць з дапамогай дубчыкаў інакш недаступныя для яго месцы ў пошуках ежы. Такім чынам, гавайская варона (Corvus hawaiiensis) далучылася да знакамітага новакаледонскага крумкача, які можа выкарыстоўваць паслядоўна нават да трох розных прыладаў каб дабрацца да схаванай ежы.
- 11.09.2016 - 01:11 | HarrierНовае даследаванне, апублікаванае ў часопісе The Auk: Ornithological Advances паказала, што пералётныя птушкі вясной ляцяць хутчэй і прыкладваюць больш высілкаў каб вытрымліваць патрэбны курс, чым пад час міграцыі увосень. Так яны спяшаюцца хутчэй прыляцець на месцы гнездавання, каб мець магчымасць раней пачаць яго.
- 10.09.2016 - 19:54 | HarrierКаманда брытанскіх навукоўцаў, якая вывучала сокалаў-падарожнікаў (Falco peregrinus) у розных месцах Вялікабрытаніі паказала, што паляванні гэтага віду ўначы дзякуючы гарадзкому асвятленню могуць стаць хутчэй правілам, чым выключэннем.
- 06.09.2016 - 19:23 | HarrierНазву каманды-сёлетняга чэмпіёна і нават яе склад ведаюць многія – калі не ўсе – нашы чытачы. Аднак хацелася б больш даведацца пра гісторыю яе стварэння, стратэгію і тактыку сёлетняга выступлення і ўражанні ад цікавых сустрэч. Ну і пра планы каманды-чэмпіёна на будучыню. Усё гэта – ў інтэрв’ю з Ірынай Самусенка, якая “аддуваецца” за ўсю каманду “Rara Avis”:
- 03.09.2016 - 21:19 | HarrierВіншуем усіх удзельнікаў і асабліва мінскую каманду RARA AVIS (Рэдкая птушка - лац.) якая адзначыла 121 від птушак за 12 гадзін і стала чэмпіёнам ХІІІ Адкрытага чэмпіянату па спартовай арніталогіі (Birdrace-2016) у наступным складзе: Максім Каласкоў (капітан), Ірына Самусенка, Дзьмітры і Данііл Жураўлёвы. Каманда стартавала на рыбгасе "Чырвоная слабада" у Салігорскім раёне і там правяла свае першыя гадзіны, зарэгістраваўшы больш за 80 відаў птушак толькі вакол адной вялікай рыбгасаўскай сажалкі!
- 31.08.2016 - 00:28 | HarrierСокал-падарожнік (Falco peregrinus) – адзін з самых касмапалітычных відаў птушак і сустракаецца на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды, а таксама на многіх вялікіх астравах. Акрамя гэтага, сокалы гняздуюць на скалах, на дрэвах у лясах, на зямлі ў тундры і на верхавых балотах, а таксама на разнастайных будынках у гарадах. Аднак як мінімум некаторыя сокалы-падарожнікі любяць падарожнічаць на вялікія адлегласці і часам у зусім нечаных кірунках.
- 27.08.2016 - 11:12 | HarrierУ апошнія дзесяцігоддзі зроблена шмат публікацый, прысвечаных адаптацыям паводзін птушак да жыцця побач з чалавекам. І вось чарговая з іх падводзіць вынікі даследавання пра ўздзеянне шумавога забруджвання ад палётаў самалётаў на час і працягласць спеваў птушак у навакольным для аэрапарта лесе.
- 18.08.2016 - 23:44 | HarrierЗапрашаем на чарговую Гонку за птушкамі (Birdrace)! Каб зарэгістраваць сваю каманду, дашліце заяўку з наступнымі звесткамі ў Сакратарыят АПБ да 18.00 пятніцы, 2 верасня на info@ptushki.org з копіяй на Harrier@tut.by :
- 15.08.2016 - 09:31 | Harrier
Нядаўна былі апублікаваныя звесткі пра тое, што жыццё ў горадзе скарачае патэнцыйную працягласць жыцця птушак. І вось новая знаходка – стрэс, які птушкі адчуваюць пад час штогадовых міжкантынентальных міграцый прыводзіць да хутчэйшага старэння і патэнцыйна хутчэйшай гібелі. Да такіх высноў прыйшлі даследчыкі з ЗША ў публікацыі, якая з’явілася ў часопісе The Auk: Ornithological Advances.
Параўнанне даўжыні целамераў – структур на канцах храмасом, якія скарачаюць сваю даўжыню з часам і сведчаць аб біялагічным узросце арганізма - паміж прадстаўнікамі аднаго віду, якія мігрыруюць і застаюцца на зіму ў месцах гнездавання паказала, што ў пералётных птушак таго ж узросту целамеры карацейшыя.
- 11.08.2016 - 00:07 | HarrierНекаторыя птушкі, між іншым свіргулі, кулікі, многія акіянічныя віды і нават некаторыя вераб’іныя вядомыя тым, што што могуць здзяйсняць безпасадачныя пералёты на працягу многіх сутак, аднак ці спяць яны пад час такіх пералётаў, і калі спяць, то як? Дагэтуль звычайна лічылася, што такія віды адаптаваліся да падобных сытуацый і спяць з адным заплюшчаным вокам і адным адпачываючым паўшар’ем галаўнога мозгу, тады як другое вока і паўшар’е адказвае за кантроль кірунку і вышыні палёту. Аднак да працы, апублікаванай ў часопісе Nature Communications вялікай камандай навукоўцаў з Германіі, ЗША, Італіі, Швайцарыі і Паўднёвай Афрыкі, ніхто яшчэ не даказаў сну птушак у палёце.
- 07.08.2016 - 12:26 | HarrierНавукоўцы з універсітэту Брытанскай Калумбіі (Канада) паказалі, што ў шляхоў міграцыі вераб’іных птушак ёсць генетычная база і што яна знаходзіцца ў параўнальна невялікім кластэры генаў, якія і кіруюць міграцыйнымі паводзінамі.
- 05.08.2016 - 23:50 | HarrierНовая публікацыя, падрыхтаваная камандай арнітолагаў з універсітэту East Anglia (UEA) і BTO паказвае, як самотна спяваючыя самцы ёсць смутным сымптомам знікаючай папуляцыі.
КАМЕНТАРЫ