Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рудахвосткі-чарнушкі і бузіна (амаль) на халяву

рудахвостка-чарнушка

Хаця чорная бузіна сёлета паспела (дзякуючы надзвычай цёпламу лету?) прыкладна на два тыдні раней звычайнага, чамусьці птушкі не спяшаліся яе есці. (Ну можа акрамя вераб'ёў.)

Але бліжэй да канца жніўня (як і ў мінулыя гады) я ўсё часцей стаў заўважаць як ласуюцца чорнымі ягадамі розныя віды вераб'іных і сярод іх самымі актыўнымі сталі рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros).

Чамусьці не ўсе з іх могуць з першага разу адарваць - каб потым праглынуць - любую ягаду, якая ім спадабалася. Некаторыя зусім 'не даюцца':

Толькі рэзкіх рухаў галавы ці яшчэ з 'выкручваннем' часам не дастаткова, таму некаторыя птушкі стараюцца адарваць ягады ў палёце, дапамагаючы сабе яшчэ і вагой цела. Можа таму час ад часу я назіраў і самы лёгкі спосаб пад'есці бузіну, бо паволі пад самым папулярным, крайнім кустом, на плітцы назбіраліся сотні ягад рознай кандыцыі, як ужо сухіх, так і яшчэ цалкам цэлых, амаль свежых. Многія з іх яўна ўпалі самастойна, а вось упасці цэлым хутчэй за ўсё дапамаглі  шпакі, якія часам шчыравалі на гэтым і наступных кустах бузіны. 

І вось некаторыя рудахвосткі-чарнушкі або адразу сядалі пад куст і там выбіралі сабе цэлыя ягады, або, значна радзей, зляталі ўніз ужо з куста і таксама праглыналі ежу без неабходнасці спярша яе адарваць.

Гродна, 29.08-05.09.2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі