Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вераб'і, чорная бузіна і магчымае навучанне

верабей і бузіна

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Хутчэй за ўсё з-за сонечнага і жаркага лета чорная бузіна на многіх кустах паспела ўжо на прыканцы ліпеня і ў пачатку жніжня, што значна раней, чым у папярэднія гады. І праходзячы побач з некалькімі яе кустамі на набярэжнай Нёмана, я стаў назіраць калі і які від першым пачне есці чорныя ягады.

Доўга чакаць не спатрэбілася і ўжо 9 жніўня я адзначыў 2 палявых вераб'ёў (Passer montanus) на адной з гронак бузіны, а потым у сярэдзіне таго ж куста пачуў выразнае патрэскванне і ўбачыў, як пасля праглынання адной ягады там схавалася шэрая леска (Sylvia communis). Здавалася б, `сезон адкрыты` і можна пачынаць есці ягады ўсім, хто быў заўважаны за гэтым заняткам у мінулыя гады: звычайным і рудахвосткам-чарнушкам, шэрым лескам, лескам-чарнагалоўкам і завірушкам, вераб'ям, шпакам і нават шэрым варонам. Але наступных птушак на прызыўна бліскучых чорнымі ягадамі гронках я заўважыў тoлькі амаль праз тыдзень. І як ні дзіўна, гэта зноў былі ...вераб'і!

У гэты раз на розныя кусты прыляцела чародка з некалькіх птушак і яны сталі высмоктваць сок з ягад, адрываючы іх па адной і выціскаючы іх моцнай дзюбай:

Тое, што вераб'і не праглынаюь ягады бузіны, а менавіта п'юць толькі сок з іх, я ведаў і бачыў і раней. Як і тое, што дарослыя птушкі робяць гэта на вачах у маладых і маладыя бачаць што гэтыя ягады можна 'есці' і як гэта рабіць. Таму, хаця і не ведаючы наколькі крэўныя вераб'і адна аднаму ў гэтых малых групах, называю гэта 'сямейным навучаннем'. А ў гэты раз мне пашанцавала назіраць і магчымасць групавога навучання ў вераб'ёў, бо як есці бузіну маглі бачыць і капіраваць паводзіны іншых адразу некалькі птушак. І як аказалася потым пад час прагляду здымкаў і відэа, нават вераб'і абодвух нашых відаў: і палявыя, і дамовыя (P. domesticus)!  Таму, тэарэтычна, на працягу некалькіх хвілін на кустах бузіны магло адбывацца сямейнае, групавое і нават міжвідавое навучанне.

Гродна. 09 і 14-08-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі